Прэс-рэліз
11 снежня на тэлеканале "Беларусь 1" выйдзе новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін "Нашы. Навукоўцы". Героем трэцяга фільма стане дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навучальна-навукова-вытворчы цэнтр "Тэхналаб" Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры электратэхнікі і электронікі ГрДУ Аляксандр Васілевіч.
Навучальна-навукова-вытворчы цэнтр "Тэхналаб" быў арганізаваны ў 2010 годзе для ўкаранення ў вытворчасць распрацовак кафедры прамысловай электронікі фізіка-тэхнічнага факультэта па аўтаматызацыі навуковых і навучальных эксперыментаў. Сёння з гродзенскім "Тэхнапаркам" гатовыя заключаць кантракты на Захадзе і на Усходзе.
У свой час стваральнікі цэнтра пачыналі з вытворчасці лабараторнага абсталявання па хіміі, фізіцы, біялогіі. Некалькі гадоў таму яны запусцілі праграму па пераабсталяванні кабінетаў фізікі ў школах. Акрамя таго, супрацоўнікамі "Тэхнапарка" арганізаваныя бясплатныя заняткі для школьнікаў і студэнтаў.
У новым выпуску праекта "Нашы. Навукоўцы" Аляксандр Васілевіч распавядзе, якім чынам фізікі становяцца паспяховымі бізнесменамі дзякуючы навуцы, і як кандыдаты навук асвойваюць менеджмент і маркетынг для правядзення перамоў з партнёрамі.
Таксама гледачы "Беларусь 1" даведаюцца, дзякуючы каму навуковы праект спецыялістаў гродзенскага ўніверсітэта стаў паспяховым і ператварыў справу жыцця некалькіх энтузіястаў у фінансавы кластар для ўсяго рэгіёна. Распавядзе герой праграмы і пра тое, якім чынам у Гродне "сханцілі" доктара навук з Нью-Ёркскага ўніверсітэта разам з лазерам за 100 тысяч долараў і чаму дырэктара "Тэхнапарка" падначаленыя паважліва клічуць Яўгеныч.
Нагадаем, у тэлесезоне 2017-2018 праект "Нашы" выходзіць на "Беларусь 1" кожны панядзелак у вячэрнім эфіры адразу пасля "Панарамы". Фільм пра Аляксандра Васілевіча тэлегледачы ўбачаць 11 снежня.












