"Нашы. Аграрыі" на "Беларусь 1": Рыгор Чуйко

15.01.2018
15 студзеня на тэлеканале "Беларусь 1" стартуе чарговы цыкл праекта Агенцтва тэленавін "Нашы" - гэтым разам пад загалоўкам "Аграрыі". Героем першага выпуску стане дырэктар агракамбіната "Ждановічы" Рыгор Чуйко.

Прэс-рэліз

15 студзеня на тэлеканале "Беларусь 1" стартуе чарговы цыкл праекта Агенцтва тэленавін "Нашы" - гэтым разам пад загалоўкам "Аграрыі". Героем першага выпуску стане дырэктар агракамбіната "Ждановічы" Рыгор Чуйко.

Ён бачыць будучыню за тэхналогіямі і робіць стаўку на шматпрофільнасць. Рыгор Чуйко амаль чвэрць стагоддзя працуе на зямлі і ўпэўнены, што тут не бывае дробязяў, і сельская гаспадарка Беларусі здольна пабіць рэкорды па экспарце прадукцыі і годна гарантаваць харчовую бяспеку дзяржавы.

Генеральнага дырэктара УП "Агракамбінат "Ждановічы", якое па праве лічыцца адным з лідараў аграрнага рынку, называюць экспертам высокіх ураджаяў, а ён лічыць сябе тэхнолагам, эканамістам і менеджарам у адной асобе. У вядзенні сельскай гаспадаркі бачыць асаблівае мастацтва, а селяніна называе мастаком. Любіць восень за ўраджаі, вальс і ружы - за прыгажосць. Аўтар фільма, журналіст АТН Алеся Высоцкая, даведалася, у чым сакрэт поспеху Рыгора Пятровіча. Выпуск цыкла "Нашы. Аграрыі" пра Рыгора Чуйко гледачы ўбачаць сёння ў 21:45.

У наступным выпуску 22 студзеня карэспандэнты АТН раскажуць аб інавацыях у СВК "Калгас "Радзіма" Бялыніцкага раёна.

Нагадаем, праект "Нашы" выходзіць на "Беларусь 1" у панядзелак у вячэрнім эфіры, адразу пасля "Панарамы".