Прэс-рэліз
22 студзеня на тэлеканале "Беларусь 1" выйдзе новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін "Нашы. Аграрыі". Героем другога фільма стане старшыня сельгаспрадпрыемства "Калгас "Радзіма" Аляксандр Лапацентаў.
Ён зрабіў стаўку на развіццё сяла і ні разу пра гэта не пашкадаваў. Аляксандр Лапацентаў правёў 37 гадоў на чале аднаго з наймацнейшых сельгаспрадпрыемстваў усходняга рэгіёна.
Не сакрэт, што дасягненні ў жывёлагадоўлі і корманарыхтоўцы сельгаспрадпрыемства "Калгас "Радзіма" ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці даўно з'яўляюцца прыкладам для многіх. Спецыяльна для праекта "Нашы" Аляксандр Міхайлавіч распавёў, як са школьнай лаўкі тут выхоўваюць маладое пакаленне аграрыяў.
Таксама аўтар фільма, журналіст АТН Андрэй Ястрабаў даведаўся, як "Радзіме" ўдалося дасягнуць самых высокіх заробкаў на сяле і ўзроўню гарадскіх сацыяльных стандартаў.
Выпуск цыкла "Нашы. Аграрыі" пра Аляксандра Лапацентава тэлегледачы ўбачаць сёння ў 21:45.
Нагадаем, праект Агенцтва тэленавін "Нашы" выходзіць на "Беларусь 1" у панядзелкі ў вячэрнім эфіры адразу пасля "Панарамы".












