Іна Мядзведзева "Буйным планам" на "Беларусь 1"

09.11.2016
10 лістапада новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава стане старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Іна Мядзведзева.

Прэс-рэліз

10 лістапада тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава стане старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Іна Мядзведзева.

У пачатку кар'еры Іна Мядзведзева ўжо працавала ў Белстаце і прайшла шлях ад вядучага эканаміста да намесніка міністра статыстыкі і аналізу, а пасля гэтага 10 гадоў кіравала галоўным эканамічным упраўленнем Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Напрыканцы 2014-га яна была прызначана старшынёй Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У 2019 годзе ў краіне пройдзе маштабная статыстычная кампанія. Іна Мядзведзева ў вялікім тэлевізійным інтэрв'ю адкажа на пытанні, ці патрэбныя спонсары для перапісу насельніцтва і навошта беларусаў пералічаць, як за лічбамі ўбачыць людзей, і ці ўсе сродкі добрыя для перамогі дэмаграфіі.

У шчырай гутарцы размова пойдзе пра эканоміку, пра вечную спрэчку кансерватараў і лібералаў, пра жаночы твар беларускай статыстыкі і пра тое, каму больш складана зрабіць кар'еру.

Акрамя гэтага, тэлегледачы даведаюцца цікавыя факты пра Іну Мядзведзеву і, вядома ж, кіраўнік Белстата раскажа пра асабістае. Выпуск праекта з Інай Мядзведзевай выйдзе на "Беларусь 1" 10 лістапада адразу пасля "Панарамы".

Адзначым, аўтарская праграма "Буйным планам" з Маратам Маркавым зараз будзе выходзіць у чацвер кожны тыдзень, і тэлегледачоў па-ранейшаму чакаюць сустрэчы з людзьмі, якія з'яўляюцца непасрэднымі ўдзельнікамі галоўных падзей у Беларусі і за яе межамі, з людзьмі, якія робяць нашу краіну лепшай.