Прэс-рэліз
17 чэрвеня спартыўны канал медыяхолдынга "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа матч паміж легендамі мінскага "Дынама" і маскоўскага "Спартака", які адбудзецца на стадыёне "Трактар". Таксама падчас трансляцыі матча на спартыўнай арэне будзе працаваць адкрытая выязная студыя тэлеканала. Пачатак працы студыі - 15:25.
Каманда тэлеканала "Беларусь 5" пачне прамое ўключэнне са стадыёна "Трактар" задоўга да стартавага свістка. У выязной студыі будзе працаваць мэтр каментатарскага мастацтва Уладзімір Навіцкі, які ў рэжыме анлайн распавядзе тэлегледачам пра ўсё, што будзе адбывацца на стадыёне падчас спартыўнага свята. Таксама ў студыі чакаецца з'яўленне легендарных футбалістаў з эксклюзіўнымі каментарыямі і флэш-інтэрв'ю.
На працягу ўсяго матча тэлегледачоў чакае самая аператыўная інфармацыя прама з поля. Пачатак гульні - 16:00.
Нагадаем, правядзенне матча прымеркавана да юбілею найстарэйшай футбольнай каманды Беларусі - 18 чэрвеня мінскае "Дынама" адсвяткуе сваё 90-годдзе. Сапернік мінскаму клубу выбраны невыпадкова. У 1982 годзе мінскія дынамаўцы ў заключным матчы першынства СССР абгулялі маскоўскі "Спартак" на яго полі з лікам 4:3, заваяваўшы залатыя медалі чэмпіянату.
На матчы 17 чэрвеня прадстаўляць ветэранаў мінскага "Дынама" будуць Юрый Курбыка, Андрэй Сацункевіч, Людас Румбуціс, Сяргей Бароўскі, Андрэй Лаўрык, Юрый Антановіч, Юрый Пудышаў, Андрэй Зыгмантовіч, Ігар Гурыновіч, Віктар Сокал, Юрый Трухан, Георгій Кандрацьеў, Андрэй Шаліма, Радзіслаў Арлоўскі, Міхаіл Мархель, Віталь Валадзянкоў, Сяргей Паўлючук, Аляксандр Лухвіч, Уладзімір Журавель, Віктар Шышкін, Сяргей Штанюк.
У складзе маскоўскага "Спартака" на поле выйдуць Георгій Ярцаў, Алег Раманцаў, Аляксандр Кокараў, Віктар Самохін, Алег Кужлеў, Рынат Дасаеў, Юрый Гаўрылаў, Дзмітрый Папоў, Сяргей Юран, Дзмітрый Хлястоў, Сяргей Шаўло, Раміз Мамедаў, Дзмітрый Ананка, Вагіз Хідыятулін, Сяргей Гарлуковіч, Валерый Шмараў, Уладзімір Букіеўскі, Яўген Палякоў.
Тэлеканал "Беларусь 5" запрашае ўсіх балельшчыкаў далучыцца да святкавання юбілею любімай футбольнай каманды!












