Прэс-рэліз
Спартыўны канал "Беларусь 5" падрыхтаваў для сваіх тэлегледачоў навагодні падарунак. 31 снежня ў 18:50 яны ўбачаць прэм'еру доўгачаканага рэаліці-шоу "Накаўт-раўнд".
Нагадаем, у сярэдзіне кастрычніка Белтэлерадыёкампанія аб’явіла кастынг спартыўных каментатараў для новага праекта "Накаўт-раўнд" на тэлеканале "Беларусь 5". Усяго ў адрас арганізатараў паступіла 98 анкет з прымацаванымі да іх аўдыяфайламі з аповедамі пра сябе. Праслухаўшы запісы і азнаёміўшыся з анкетамі, 17-18 снежня творчая група праекта запрасіла самых яркіх, цікавых і дасведчаных у спорце прэтэндэнтаў на тэлевізійны кастынг у студыю медыяхолдынга.
У першым выпуску праекта ўдзельнікі жывога кастынгу ўпершыню змогуць убачыць сябе з боку, а іх родныя і блізкія будуць разам перажываць ля тэлеэкранаў, бо камусьці лёс паднясе пад Новы год цудоўны падарунак - права на ўдзел у рэаліці-шоу, сапраўднай бітве каментатараў. Імёны 16 шчасліўчыкаў будуць названыя ў апошні дзень гэтага года.
Нагадаем, згодна з умовамі праекта, прэтэндэнты, якія прайшлі ў "Накаўт-раўнд", прадоўжаць змагацца па спартыўным прынцыпе: 1/4 фіналу, паўфіналы і фінал. На кожным этапе ўдзельнікі будуць выконваць арыгінальныя творчыя заданні. Самыя дасціпныя і эрудыраваныя ў спартыўнай тэме ў выніку пазмагаюцца за права працаваць на канале "Беларусь 5".
Ацэньваць удзельнікаў будзе прафесійнае журы, у склад якога ўвойдуць каментатары медыяхолдынга і запрошаныя госці з ліку спартсменаў, трэнераў або спецыялістаў у канкрэтным відзе спорту. Дадатковы голас на кожным этапе будуць мець тэлегледачы "Беларусь 5".
"Мы створым роўныя ўмовы, і ў кожнага ўдзельніка "Накаўт-раўнда" будзе магчымасць даказаць, што ён лепш за іншых арыентуецца ў спорце. Аднак пераконваць у гэтым тэлегледачоў і журы ўдзельнікам прыйдзецца ў вочнай схватцы са сваімі канкурэнтамі, што, бясспрэчна, дадасць прэтэндэнтам складанасці, а нашаму шоу - відовішчнасці", - лічыць кіраўнік спартыўнага канала Аляксандр Казюкевіч.
Уключайце 31 снежня ў 18:50 "Беларусь 5" і падтрымайце свайго прэтэндэнта на званне лепшага спартыўнага каментатара з народа.













