Прэс-рэліз
24 і 25 жніўня на тэлеканале "Беларусь 2" стартуюць новыя сезоны праектаў "Бітва экстрасэнсаў" і "Вярніце мне прыгажосць".
У 17 сезоне папулярнага ўкраінскага шоу "Бітва экстрасэнсаў" тэлегледачоў разам з вядучым Паўлам Касціцыным традыцыйна чакаюць знаёмствы з каларытнымі людзьмі, заблытаныя містычныя гісторыі і сюжэты, заснаваныя на рэальных падзеях, злавесныя таямніцы і напружаная барацьба за кубак пераможца праекта.
Новыя выпускі "Бітвы экстрасэнсаў" будуць выходзіць кожную пятніцу ў 22:05, а паўторы - у нядзелю ў 18:10.
У новым сезоне праекта аб медыцыне, здароўі і стылі "Вярніце мне прыгажосць - 3" тэлегледачоў чакаюць спавядальныя гісторыі пераўвасаблення жанчын, якія па розных прычынах, што часта не залежаць ад іх, страцілі былую прывабнасць і незадаволеныя сваім выглядам. Гады пакут ад траўм і складаных дыягназаў, комплексаў і ўнутраных бар'ераў загналі адчайных удзельніц тэлепраекта ў вугал, але спецыялісты шоу дапамогуць ім здабыць запаветнае шчасце, прывесці ў парадак здароўе, разняволіцца і пачаць жыццё з чыстага ліста. Экстранную дапамогу гераіням акажуць эксперты шоу - хірургі Дзмітрый Слосер і Расціслаў Валіхноўскі, псіхолаг Алена Любчанка і стылісты Андрэ Тан і Ільяс Сахтара.
Медыцынскае шоу "Вярніце мне прыгажосць - 3" будзе выходзіць кожную суботу ў 22:05 і ў панядзелак у вячэрняй лінейцы праграм.












