Прэс-рэліз
5 чэрвеня на "Беларусь 2" стартуе паказ дэтэктыўнага серыяла "Што робіць твая жонка?" (Расія, 2017). Стужка распавядзе пра дзяўчыну з неверагодным талентам да расследавання злачынстваў, а таксама пра сапраўдныя дэтэктыўныя гісторыі, хітрых зламыснікаў, заблытаныя галаваломкі і складаныя лагічныя ланцужкі.
У аснове сюжэта - гісторыя жанчыны, якая адданая свайму каханаму мужчыне і гатовая дзеля яго пайсці на ўсё. Галоўная гераіня Валерыя (Ганна Слю) вырашае дапамагчы свайму мужу, які працуе ў Следчым камітэце і якому пагражае звальненне. Дзяўчына ўпотай ад усіх увязваецца ў расследаванне складаных і заблытаных злачынстваў. Днём яна шукае доказы, а вечарам падчас размовы з мужам дае яму завуаліраваныя падказкі. Усё ідзе па дакладна адпрацаваным плане, пакуль у госці да мужа і жонкі не прыязджае свякроў Антаніна Ігараўна, якая пачынае падазраваць нявестку ў здрадах…
Аўтары фільма падрыхтавалі для гледачоў гісторыю аб сапраўдным і шчырым каханні, якое ў сваю чаргу дапамагае галоўным героям дасягнуць неверагодных прафесійных поспехаў і кар'ерных вышынь. Кожная серыя раскрывае персанажаў з абсалютна розных бакоў.
У галоўных ролях здымаліся Ганна Слю, Кірыл Жандараў, Марына Іванова, Надзея Кандратоўская, Ігар Рубашкін і іншыя. Рэжысёрамі стужкі выступілі Максім Мехеда і Аліна Чабатарова.
Серыял "Што робіць твая жонка?" будзе выходзіць на "Беларусь 2" з аўторка па пятніцу ў 10:25 і ў 17:40.












