Прэс-рэліз
21 жніўня ў дзённым эфіры на "Беларусь 2" стартуе камедыйны серыял аб ветэрынарнай клініцы "Любімцы" (Расія, 2017). Кінастужка раскажа пра жыццё паспяховага ўрача, які раптам апынуўся ў экстрэмальных умовах бальніцы для жывёл, дзе здарыцца можа ўсё.
У аснове сюжэта - гісторыя ўрача Мішы, які сустрэў не ў тым месцы і не ў той час уплывовага дэпутата. Пасля пераломнага моманту ўсё пайшло не так: з працы выгналі, жонка пайшла да паспяховага дантыста, ды і сустрэчы з дачкой сталі здарацца па раскладзе. Для поўнага шчасця, здавалася б, Мішу не хапала толькі трапіць у турму, але не, ён загрымеў у ветэрынарную клініку. Для ўрача, які раней не меў ніякага дачынення да жывёл, праца з касматымі, птушынымі і членістаногімі пацыентамі - сапраўднае выпрабаванне. І вельмі хутка Міша разумее, што ветэрынар - гэта звышчалавек са стальнымі нервамі.
Паводле слоў крэатыўнага прадзюсара і суаўтара сцэнарыя "Любімцаў" Андрэя Агеева, кастынг на ролю ў серыяле быў вельмі доўгі, і, напрыклад, каб знайсці самую таленавітую малпачку, спатрэбілася нямала часу. Ахвочыя праславіць сваіх чатырохногіх падапечных з'язджаліся з усёй краіны. Адбіралі самых смешных, мілых, прыгожых і незвычайных гадаванцаў. Таксама ў кастынгу прыняў удзел вядомы вядучы і стыліст Уладзіслаў Лісавец, чый хатні любімец з рознымі вачамі выканаў ролю беласнежнага ката Бандыта ў серыяле. Нашумелы кастынг не абмінуў Аніту Цой і Міцю Фаміна, якія таксама спрабавалі сваіх гадаванцаў на ролі пухнатых зорак.
У галоўных ролях здымаліся Раман Маякін, Аляксандра Борціч, Міхаіл Башкатаў, Вераніка Кшчажкевіч, Наталля Бардо, Аляксей Ільін, Сяргей Чыркоў, Міхаіл Крэмер, Сабіна Ахмедава.
Серыял "Любімцы" будзе выходзіць на "Беларусь 2" з аўторка па пятніцу ў 15:10 з вячэрнім паўторам.













