Прэс-рэліз
14 мая на галоўным канале медыяхолдынга стартуе прэм'ерны паказ сямейнай меладрамы "Лабірынты". Стужка распавядзе пра сапраўднае каханне, сямейныя каштоўнасці і як важна змагацца за сваю мару да апошняга.
У аснове сюжэта - гісторыя маладой і паспяховай дзяўчыны Марыны, у жыцці якой усё складаецца добра. У яе ёсць прэстыжная праца, каханы муж і цудоўныя бацькі. Для паўнацэннага шчасця не хапае аднаго - нарадзіць дзіця. Але зацяжарыць дзяўчына не можа: некалькі гадоў таму пад націскам былога ўмілаванага яна зрабіла аборт.
Аднойчы па дзіўным збегу акалічнасцяў у офісе Марына знаёміцца з маленькім хлопчыкам Сярожам, бабуля якога працуе тут прыбіральшчыцай. Галоўная гераіня адразу ж улюбляецца ў хлапчука, і ў яе з’яўляецца надзея на яго ўсынаўленне. На руку і той факт, што яго нядбайная маці Альбіна не займаецца выхаваннем роднага сына. Але нечакана Марына сутыкаецца з праблемай - яе муж катэгарычна супраць такога кроку. Толькі з часам дзяўчына разумее, у чым галоўная прычына адмовы…
Аўтары праекта абяцаюць тэлегледачам насычаны сюжэт, напоўнены дынамікай, кантраснымі героямі, непрадказальнымі паваротамі, уражлівай акцёрскай гульнёй, інтрыгай і, вядома ж, нечаканай развязкай. Кожная серыя напрамую ўплывае на ўзаемаадносіны герояў і раскрывае іх як асоб: у зносінах з навакольнымі і блізкімі людзьмі, працы і сямейных неладах.
У галоўных ролях здымаліся Алена Важакіна, Дзмітрый Пчала, Сяргей Паршын, Таццяна Лютаева, Паліна Філоненка, Антон Багмет, Анастасія Ступіна і іншыя. Дарэчы, Сярожу сыграў юны акцёр Стэфан Ота - маладая зорка балета і ўдзельнік розных тэлевізійных шоу.
16-серыйную меладраму зняў рэжысёр Юрый Уладаўскі. Беларускаму гледачу ён вядомы па карціне "Вуліцы разбітых ліхтароў". Сцэнарыстамі выступілі Ануш Варданян і Яўген Сцяпанаў. Аператар - Аляксандр Палагаеў.
Сямейная меладрама "Лабірынты" (Расія, 2017) будзе выходзіць на "Беларусь 1" з панядзелка па пятніцу ў 18:40.













