На "Беларусь 1" - прэм'ера серыяла "Чорная кроў"

29.05.2018

Прэс-рэліз

7 чэрвеня на галоўным канале медыяхолдынга стартуе прэм'ерны паказ шматсерыйнага тэлефільма "Чорная кроў" (Беларусь - Украіна, 2017). Стужка распавядзе пра каханне - палкае, некіравальнае, разбуральнае і хворае, каханне, якое не падпарадкоўваецца розуму і прыносіць пакуты.

Дзве сястры, Вольга і Ірына Котавы, жывуць шчасліва, дружна і ў згодзе ў невялікай ціхай вёсачцы. Але іх ідылію разбурае з'яўленне новага суседа Вячаслава. Абедзве дзяўчыны ўлюбляюцца ў гарадскога прыгажуна, паміж гераінямі прабягае цень рэўнасці і саперніцтва. Вячаслаў аддае перавагу Ірыне.

Вольга не гатовая з гэтым мірыцца і адважваецца на адчайны крок - любоўныя чары. Дзяўчыну не спыняе той факт, што зелле "чорная кроў" мае пагібельны эфект і можа нашкодзіць не толькі ёй, але і ўсёй яе сям'і.

…Адплата за зробленае не прымусіла сябе доўга чакаць. Адзін за адным гінуць блізкія сясцёр. Ці здолее Вольга загладзіць уласны грэх, каб вярнуць доўгачаканы дабрабыт?

У галоўных ролях здымаліся Марыя Парошына, Таццяна Калганава, Дар'я Шчарбакова, Дзмітрый Пчала, Алег Алмазаў, Аляксей Каракаў, Пётр Баранчэеў і іншыя. Рэжысёр - Аляксей Карэлін. Аператар - Віктар Зубараў.

Меладраматычны серыял "Чорная кроў" будзе выходзіць на "Беларусь 1" з панядзелка па пятніцу ў 10:50 і ў 18:35.