Макіс Асімакопулас у эксклюзіўным "Актуальным інтэрв'ю" на "Беларусь 1"

04.04.2018
У "Актуальным інтэрв'ю" спартыўны кансультант Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Макіс Асімакопулас падзеліцца ўражаннем аб сталічных спартыўных аб'ектах і ступені гатоўнасці Мінска да маштабных II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

Прэс-рэліз

4 красавіка ў вячэрнім эфіры галоўнага тэлеканала краіны гледачы ўбачаць новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Актуальнае інтэрв'ю". Спартыўны кансультант Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Макіс Асімакопулас падзеліцца ўражаннем аб сталічных спартыўных аб'ектах і ступені гатоўнасці Мінска да маштабных II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

Зусім нядаўна Мінск прымаў дэлегатаў 20 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў краін Старога Свету і прадстаўнікоў Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Гэты візіт першы з трох запланаваных у рамках падрыхтоўкі да правядзення II Еўрапейскіх гульняў, да старту якіх застаецца менш чым 15 месяцаў. Падчас візіту госці наведалі спартыўныя аб'екты і алімпійскую вёску, ацанілі ўмовы выступлення, пражывання і харчавання спартсменаў, налаладжанасць транспартнай сістэмы, тэхнічнае і інфармацыйнае забеспячэнне беларускай дырэкцыі.

У эксклюзіўным інтэрв'ю карэспандэнту АТН Крысціне Камыш спартыўны кансультант ЕАК Макіс Асімакопулас распавядзе, ці засталіся задаволеныя візітам міжнародныя спецыялісты, якую ацэнку яны далі сталічнай інфраструктуры і ў прыватнасці стадыёну "Дынама" - галоўнай пляцоўцы Гульняў. Эксперт не абыдзе і фінансавы бок спаборніцтваў, падзеліцца меркаваннем аб рэнтабельнасці рэкламы і інвестыцый, аб патэнцыяльнай карысці правядзення такіх буйных мерапрыемстваў, якія прывабліваюць балельшчыкаў з усяго свету, для краіны.

Актуальнае інтэрв'ю з Макісам Асімакопуласам выйдзе на тэлеканале "Беларусь 1" 4 красавіка адразу пасля "Панарамы".