"Легенды беларускай сцэны" - на "Беларусь 3"

24.03.2017
27 сакавіка ў эфіры "Беларусь 3" стартуе лінейка спектакляў "Легенды беларускай сцэны", у рамках якой тэлегледачы змогуць убачыць запісы лепшых пастановак як з фонду Белтэлерадыёкампаніі, так і самыя новыя тэлеверсіі тэатральных дзействаў.

Прэс-рэліз

27 сакавіка ў эфіры "Беларусь 3" стартуе лінейка спектакляў "Легенды беларускай сцэны", у рамках якой тэлегледачы змогуць убачыць запісы лепшых пастановак як з фонду Белтэлерадыёкампаніі, так і самыя новыя тэлеверсіі тэатральных дзействаў.

Адкрые лінейку ў Міжнародны дзень тэатра прэм'ера - спектакль "Пінская шляхта" Палескага драматычнага тэатра, здымкі якога ў пачатку сакавіка правёў у г. Пінску генеральны прадзюсарскі цэнтр медыяхолдынга. Нагадаем, права на тэлевізійны запіс і дыплом "За лепшы спектакль на беларускай мове" пастаноўка рэжысёра Віталя Баркоўскага атрымала ад Белтэлерадыёкампаніі і тэлеканала "Беларусь 3" як спецыяльную ўзнагароду на IV Рэспубліканскім конкурсе "Нацыянальная тэатральная прэмія". Фарс-вадэвіль паводле п'есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які з'яўляецца своеасаблівай творчай візітоўкай Палескага драматычнага тэатра, гледачы культуралагічнага канала ўбачаць 27 сакавіка ў 18:50.

2 красавіка ў 17:10 эфірную эстафету ў "Пінскай шляхты" прыме балет "Маленькі прынц", паказ якога адбудзецца ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры 31 сакавіка ў рамках урачыстых мерапрыемстваў да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

9 красавіка ў 16:00 тэлегледачы ўбачаць спектакль у двух дзеяннях "Мілы чалавек" (1989 г.) паводле п'есы К. Крапівы.

Далей у рамках лінейкі "Легенды беларускай сцэны" кожную нядзелю тэлегледачы змогуць убачыць лепшыя тэатральныя пастаноўкі з фондаў Белтэлерадыёкампаніі, сярод якіх балет Ігара Стравінскага "Жар-птушка" (1998 г.), опера "Сівая легенда" (2013 г.), рок-опера "Юнона і Авось" (2010 г.), спектакль паводле п'есы У. Шэкспіра "Макбет" (1988 г.) і інш.