Кодэкс аб адукацыі абмяркуюць у ток-шоу "Форум"

13.02.2017
13 лютага - новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам размова пойдзе пра Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, магчымыя змены ў якім актыўна абмяркоўваюцца ў нашай краіне.

Прэс-рэліз

13 лютага тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць увазе гледачоў новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам у выпуску размова пойдзе пра Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, магчымыя змены ў якім актыўна абмяркоўваюцца ў нашай краіне.

Аўтары праграмы спецыяльна для тэлевізійнага эфіру сабралі самыя вострыя пытанні, якія зараз выклікаюць больш за ўсё спрэчак як у настаўніцкім, так і ў бацькоўскім асяроддзі.

Сёння ў студыі папулярнага ток-шоу збяруцца настаўнікі, рэпетытары, дэпутаты і, вядома, бацькі, каб разам абмеркаваць хвалюючую тэму і паспрабаваць знайсці адказы на шэраг пытанняў.

Ці патрэбна школьная субота і якой яна павінна быць; збор грошай: за што, колькі і як плаціць, а таксама факультатывы для выпускнікоў і напаўняльнасць класаў - гэтыя і іншыя зусім не дзіцячыя пытанні будуць сёння ў цэнтры ўвагі ў 20:00 на галоўным канале краіны.