"Код у мяшку" - на "Беларусь 1"

16.06.2017
22 чэрвеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" новы выпуск летняга сезона праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Код у мяшку". Гэтым разам гледачы даведаюцца пра сучасныя кіберпагрозы - ад "Чарнобыля" і Neshta да Stuxnet і WannaCry.

Прэс-рэліз

22 чэрвеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск летняга сезона праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Код у мяшку". Гэтым разам гледачы даведаюцца пра сучасныя кіберпагрозы - ад "Чарнобыля" і Neshta да Stuxnet і WannaCry.

З кожным годам чалавецтва давярае машынам усё больш сакрэтаў і дэлегуе камп'ютарам усё больш паўнамоцтваў. Напрыклад, плацяжы праз Глабальную сетку зараз сталі звычайнасцю, як і ахвяры ашуканцаў, якія перахопліваюць звесткі банкаўскіх картак і зарабляюць на гэтым мільёны долараў.

"Цікавасць для зламыснікаў могуць уяўляць любыя тыпы звестак. Кардары ганяюцца за звесткамі крэдытак, спамеры - за адрасамі і паролямі ад скрынь электроннай пошты і акаўнтаў у сацсетках. Існуюць групоўкі хакераў, якія непрыкметна для карыстальніка перахопліваюць доступ да камп'ютараў і аб'ядноўваюць іх у так званыя бот-сеткі для правядзення атак на буйныя рэсурсы", - расказаў аўтар фільма "Код у мяшку" Юрый Казлоў.

У новым выпуску "Спецыяльнага рэпартажу" карэспандэнты АТН пакажуць, як камп'ютарныя вірусы навучыліся вымагаць грошы і біць па буйных прамысловых аб'ектах, распавядуць пра ўнёсак беларусаў у барацьбу з адным з самых небяспечных камп'ютарных чарвякоў сучаснасці, пагутараць з ахвярамі згоншчыкаў віртуальных танкаў, а таксама зразумелай мовай растлумачаць, як мінімізаваць рызыкі частага знаходжання ў Глабальнай сетцы. І на закуску будзе прапанаваны эксклюзіўны лайфхак, як легальна сэканоміць на набыцці ліцэнзійных прадуктаў.

Фільм "Код у мяшку" гледачы "Беларусь 1" убачаць у чацвер адразу пасля "Панарамы".

Нагадаем, летні сезон арыгінальнага праекта АТН "Спецыяльны рэпартаж" выходзіць у новым фармаце, з арыгінальнай графічнай упакоўкай і крэатыўнымі рэжысёрскімі хадамі.