Інфармацыйнае паведамленне
26 студзеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" зменіць графічнае афармленне і абновіць дэкарацыі праект Агенцтва тэленавін "Клуб рэдактараў".
Праграма выходзіць у эфіры галоўнага канала краіны з 24 сакавіка 2011 года. За 7 гадоў вытрымкі "Клуб рэдактараў" некалькі разоў мяняў дзень і час выхаду, але графічнае афармленне і дэкарацыі абнаўляліся не так часта.
Зараз галоўныя рэдактары самых аўтарытэтных беларускіх выданняў будуць весці адкрыты дыялог без купюр пра найважнейшыя і актуальныя грамадска-палітычныя падзеі ў краіне і свеце ў новых дэкарацыях у стылі англійскага клуба.

Як і раней, у новым выпуску "Клуба рэдактараў" тэмы для абмеркавання будуць самымі разнастайнымі. Усё тое, пра што пісалі на бягучым тыдні беларускія і замежныя СМІ, што пра гэта гаварылі іх чытачы, - у кожную пятніцу ў 21:50 на тэлеканале "Беларусь 1".














