Прэс-рэліз
У Дзень Перамогі міжнародны спадарожнікавы тэлеканал пакажа новы выпуск праекта "Погляд на Беларусь". Герой праграмы падзеліцца сваімі ўражаннямі аб жыцці ў нашай краіне, яе культуры, характары, славутасцях, кухні, інфраструктуры і распавядзе аб спецыфіцы працы ў кампаніі-лідары на рынку free-to-play MMА.
Герой выпуску - Кірыл Земка, які ўжо 8 гадоў цесна звязаны з World of Tanks. Усё пачыналася з простага інтарэсу геймера-пачаткоўца да гульні. Хлопец заняўся яе тэсціраваннем, а пазней пачаў упарта працаваць, павышаць узровень і якасць сваіх навыкаў і ведаў. Тры гады таму Кірыл вырашыўся на сур'ёзны крок - пераезд у Беларусь і працаўладкаванне ў Wargaming. Гэты выбар змяніў усё яго жыццё.
Аўтары праекта наведалі мінскі офіс "Гейм Стрым" - месца, дзе ствараліся легендарныя гульні World of Tanks, World of Warships і World of Warplanes, якія вядомыя, без перабольшання, ва ўсім свеце. Сёння Wargaming налічвае 15 офісаў у розных месцах планеты і больш за 15-мільённую армію прыхільнікаў. Кірыл Земка лічыць, што ў СНД людзі дзеляцца на два тыпы: тыя, хто гулялі ў гэтую гульню, і тыя, хто пра яе чулі.
Герой праграмы падзеліцца з тэлегледачамі сваімі ўражаннямі пасля наведвання замкавага комплексу "Мір" і архітэктурнага жылога і культурнага комплексу роду Радзівілаў у горадзе Нясвіж. Таксама разам са здымачнай групай міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала Кірыл пабываў на "Лініі Сталіна", дзе яму ўдалося пракаціцца на сапраўдным танку і прасякнуцца атмасферай страшнага ваеннага часу.
Нагадаем, праект "Погляд на Беларусь" распавядае тэлегледачам гісторыі іншаземцаў, якія жывуць і працуюць у нашай краіне. Героі праграмы паказваюць сваё незвычайнае бачанне Беларусі. Здымачная група робіць акцэнт на індывідуальнасці кожнага героя і максімальна залучае яго ў тэлевізійную гутарку.













