Прэс-рэліз
23 сакавіка спартыўны канал Белтэлерадыёкампаніі "Беларусь 5" і канал тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы "БелРос" запускаюць новы сумесны праект "Кікнадзэ. Меркаванне". Аўтарская праграма вядомага вядучага Кірыла Кікнадзэ паведаміць гледачам пра найбольш яркія і значныя падзеі спартыўнага жыцця.
У эфіры тэлеканала "Беларусь 5" будзе яшчэ больш размоў пра спорт, бо новая праграма "Кікнадзэ. Меркаванне" спалучае ў сабе інфармацыйна-аналітычны жанр і папулярны фармат ток-шоу. Тэлегледачы змогуць атрымаць цікавую інфармацыю і выслухаць розныя пункты погляду на спартыўныя і каляспартыўныя падзеі не толькі ад вядучага, але і ад гасцей у студыі.
"Думаю, беларускім гледачам будзе цікава даведацца меркаванне з боку, як нашы спартсмены выглядаюць на міжнароднай арэне. І, можа, гэты погляд, меркаванне Кікнадзэ, дапаможа зрабіць правільныя крокі ў развіцці спорту ў Беларусі", - лічыць кіраўнік спартыўнага канала медыяхолдынга Павел Булацкі.

Вядучы новага праекта "Беларусь 5" Кірыл Кікнадзэ - знакаміты журналіст і тэлевядучы, які знаёмы балельшчыкам як прафесіянал, які ведае ўсё пра сусветнае спартыўнае закуліссе. Акрамя таго, гэты вядомы аглядальнік з'яўляецца аўтарам мноства фільмаў і праграм на спартыўную тэматыку.
Першы выпуск штотыднёвага праекта "Кікнадзэ. Меркаванне" гледачы спартыўнага канала медыяхолдынга змогуць убачыць 23 сакавіка ў 11:45.












