Хто падглядваў за беларускім Дзедам Марозам цэлы месяц?

15.01.2019

Прэс-рэліз

Завяршылася беспрэцэдэнтная акцыя Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі "Дзед Мароз Online" - рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы наведалі больш за 50 тысяч анлайн-турыстаў з розных куткоў планеты.

У эпіцэнтры беларускай навагодняй казкі пабывалі інтэрнэт-карыстальнікі з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Іспаніі, Ізраіля, Грузіі, Малдовы і ЗША. Усяго зафіксавана больш за паўсотні тысяч арыгінальных праглядаў. Дарэчы, адна з мэт праекта - якраз папулярызацыя сярод беларусаў і іншаземцаў белавежскага турыстычнага кірунку і традыцый святкавання Новага года ў нашай краіне.

Нагадаем, акцыя Агенцтва тэленавін "Дзед Мароз Online" праходзіла з 17 снежня па 14 студзеня на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by. У рэжыме анлайн у рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы на галоўных лакацыях комплексу працавалі тры веб-камеры з відамі на маёнтак Дзеда Мароза, паляны "Белавежка і сем гномаў" і Дванаццаці месяцаў.

На кожнай з лакацый шматлікім гасцям прапаноўваліся розныя запамінальныя актыўнасці, якія акуналі ў самабытны антураж беларускага фальклору. Паназіраць за ўсім, што адбывалася ў эпіцэнтры беларускай навагодняй казкі, інтэрнэт-карыстальнікі маглі ў любым пункце свету.

Присоединяйтесь к нам