Хелена Мерааі на дзіцячым "Еўрабачанні-2017" выступіць пад нумарам 5

21.11.2017
Прадстаўнік Беларусі Хелена Мерааі з песняй "Я самая" ў фінале Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" выступіць пад пятым нумарам.

Прэс-рэліз

Прадстаўнік Беларусі Хелена Мерааі з песняй "Я самая" ў фінале Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" выступіць пад пятым нумарам. Пра гэта стала вядома падчас жараб'ёўкі, што адбылася пасля цырымоніі адкрыцця музычнага форуму.

Па выніках жараб'ёўкі 26 лістапада на сцэну Алімпійскага палаца ў Тбілісі юныя артысты выйдуць у наступным парадку: 1. Кіпр; 2. Польшча; 3. Нідэрланды; 4. Арменія; 5. Беларусь; 6. Партугалія; 7. Ірландыя; 8. Македонія; 9. Грузія; 10. Албанія; 11. Украіна; 12. Мальта; 13. Расія; 14. Сербія; 15. Аўстралія; 16. Італія.

Беларусы змогуць аддаць свае галасы ў падтрымку Хелены Мерааі ўжо 24 лістапада на афіцыйным сайце конкурсу www.junioreurovision.tv. Нагадаем, Еўрапейскі Вяшчальны Саюз унёс змяненні ў правілы дзіцячага "Еўрабачання-2017". Сёлета галасаванне будзе праходзіць у Інтэрнэце і пачнецца ў пятніцу, а завершыцца прама перад пачаткам канцэрта - у нядзелю, 26 лістапада. Пасля выступлення ўсіх канкурсантаў галасаванне адкрыецца зноў, але толькі на 15 хвілін.

Грандыёзнае шоу пятнаццатага песеннага конкурсу пачнецца ў 18:00 па мінскім часе. Прамую трансляцыю дзіцячага "Еўрабачання-2017" традыцыйна будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24". Каменціраваць конкурс будзе журналіст Агенцтва тэленавін медыяхолдынга Яўген Перлін.

Даведвацца пра самыя важныя і цікавыя падзеі, што адбываюцца з нашым артыстам падчас конкурснага еўратыдня, можна з сюжэтаў АТН у эфіры "Беларусь 1", на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by, у сацыяльных сетках у супольнасцях "Евровидение Беларусь", а таксама на афіцыйным канале медыяхолдынга ў Instagram, дзе арганізаваны прамыя трансляцыі з Тбілісі.