29 снежня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава гэтым разам стане рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Кацярына Дулава.
Заўтра ў эфіры галоўнага канала краіны на фінішы Года культуры ўвазе гледачоў будзе прапанавана вялікае інтэрв'ю з Кацярынай Дулавай, якая распавядзе, чаму оперных дзіў не бяруць на міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне" і ў якой абароне мае патрэбу музычная адукацыя.
Кацярына Дулава прайшла шлях ад педагога да рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У шчырай гутарцы размова пойдзе аб тым, як разгледзець вундэркінда сярод адораных дзяцей і куды часам знікаюць музычныя таленты.
Кацярына Мікалаеўна таксама разважае пра тое, чаму "лайкі" ў сацыяльных сетках становяцца важнейшымі за гісторыю і памяць. І, вядома, у інтэрв'ю, якое гледачы "Беларусь 1" змогуць убачыць заўтра адразу пасля "Панарамы", пойдзе размова і пра асабістае.
Нагадаем, у аўтарскай праграме "Буйным планам" тэлегледачоў чакаюць сустрэчы з людзьмі, якія з'яўляюцца непасрэднымі ўдзельнікамі галоўных падзей у нашай краіне і за яе межамі, з людзьмі, якія робяць Беларусь лепшай.













