Паважаныя калегі, дарагія сябры!
7 мая выдатнае свята ва ўсіх супрацоўнікаў тэле- і радыёканалаў нашага медыяхолдынга - Дзень работнікаў тэлебачання, радыё і сувязі. Нягледзячы на тое што мы працуем над рознымі праектамі і на розных каналах, нас аб'ядноўваюць жаданне несці станоўчыя эмоцыі ў дамы гледачоў і слухачоў, агульная адказнасць за фарміраванне пункта погляду нашых грамадзян. Цяперашні няпросты час часта патрабуе ад нас не толькі праяў прафесіяналізму і выразнай грамадзянскай пазіцыі як лепшых якасцяў журналіста, але і асабістай мужнасці.
Кожны з нас паасобку і Белтэлерадыёкампанія ў цэлым становіцца сябрам, дарадцам і членам кожнай беларускай сям'і. Прыемна адзначыць, што сёння наш медыяхолдынг з'яўляецца вядучай інфармацыйнай пляцоўкай для зносін, збліжэння і паразумення людзей.
Няхай наша прафесійнае свята стане яшчэ адным днём натхнення і крэатыву. Працягвайце здзіўляць новымі цікавымі праектамі, арыгінальнымі ідэямі і захапляльнымі адкрыццямі!
Жадаю рэалізаваць усе намечаныя планы, няхай апорай у гэтым служаць блізкія вам людзі, а жыццё будзе насычана яркімі эмоцыямі. Шчырыя пажаданні шчасця, дабра і дабрабыту, творчых поспехаў і невычэрпнай энергіі!
Са святам!
Генадзь Давыдзька,
Старшыня Нацыянальнай
дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі
Рэспублікі Беларусь













