Прэс-рэліз
12 мая вечарам у Лісабоне (Партугалія) адбудзецца фінал Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Прамую трансляцыю ў 22:00 пачнуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі tvr.by.
У фінале папулярнага песеннага форуму на сцэне Altice Arena выступяць прадстаўнікі Украіны, Іспаніі, Славеніі, Літвы, Аўстрыі, Эстоніі, Нарвегіі, Партугаліі, Вялікабрытаніі, Сербіі, Германіі, Албаніі, Францыі, Чэхіі, Даніі, Аўстраліі, Фінляндыі, Балгарыі, Малдовы, Швецыі, Венгрыі, Ізраіля, Нідэрландаў, Ірландыі, Кіпра і Італіі. Парадак выступленняў быў прапанаваны прадзюсарамі шоу і адобраны Еўрапейскім Вяшчальным Саюзам.
Усяго ў вялікім фінале ўдзельнічаюць 26 краін: з іх 20 - якія прайшлі ў фінал па выніках двух паўфіналаў, 5 - краіны-арганізатары конкурсу, якія традыцыйна трапляюць у фінал "Еўрабачання" аўтаматычна (Германія, Францыя, Італія, Іспанія і Вялікабрытанія), а таксама Партугалія - на правах пераможца мінулага года.
Разам са шматмільённай міжнароднай аўдыторыяй прыхільнікаў "Еўрабачання" аддаць свае галасы за ўпадабанаю кампазіцыю змогуць і беларускія тэлегледачы.
Тэлефонныя нумары для галасавання будуць аб’яўлены каментатарам, а таксама пазначаныя эфірнай графікай падчас прамой трансляцыі.
Балы ад Беларусі агучыць фіналіст міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" група NaviBand. Каменціраваць шоу будзе журналіст Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Яўген Перлін.
Нягледзячы на годнае выступленне, прадстаўнік Беларусі ALEKSEEV з кампазіцыяй "Forever" не прайшоў у запаветную дзясятку фіналістаў з першага паўфіналу.
Асноўная інтрыга песеннага конкурсу вырашыцца ў ноч з 12 на 13 мая, калі будуць названыя імя чарговага пераможца і краіна, у якой, адпаведна, пройдзе "Еўрабачанне" ў 2019 годзе.
Глядзіце галоўнае музычнае тэлевізійнае шоу Еўропы разам з "Беларусь 1" і "Беларусь 24"!













