Прэс-рэліз
Ад першай свідравой вышкі да самага густанаселенага горада Еўропы - 23 жніўня Агенцтва тэлевізійных навін у вячэрнім эфіры тэлеканала "Беларусь 1" прапануе ўвазе гледачоў новы фільм "Горад салёнага золата".
Аўтар праекта Алеся Высоцкая і рэжысёр Марыя Жукава распавядуць, як адзін з самых маладых гарадоў нашай краіны з невялікага шахцёрскага пасёлка за шэсць дзесяцігоддзяў вырас ва ўтульны прамысловы цэнтр, вядомы не толькі сваёй соллю і калійнымі ўгнаеннямі, але і іншымі брэндамі.

"Горад салёнага золата" - гэта нестандартны погляд на Салігорск праз рэальныя жыццёвыя гісторыі тых людзей, якія стаялі ля вытокаў яго заснавання - першабудаўнікоў і першых шахцёраў. Нараўне з хранікальнымі архіўнымі кадрамі ў фільме будуць выкарыстаныя эксклюзіўныя здымкі, якія падкрэсляць усю прыгажосць горада і душэўнае багацце яго жыхароў.

Здымачная група АТН развее шэраг міфаў пра Салігорск, спусціцца ў шахту па эксклюзіўныя кадры падземнага горада, а таксама паднімецца на самы высокі пункт тэрыконаў - штучнага насыпу з пустых парод, палюбуецца марсіянскімі краявідамі і даведаецца, чаму Салігорск называюць беларускім Нью-Ёркам.

"Горад салёнага золата" - прэм'ера, прымеркаваная да 60-гадовага юбілею Салігорска. Аўтары праекта ўжо вядомыя шырокай беларускай аўдыторыі. Так, Алеся Высоцкая і рэжысёр Марыя Жукава падрыхтавалі да эфіру серыю арыгінальных фільмаў, у тым ліку і пра Наваполацк "Белы горад", які з вялікім поспехам адкрываў дакументальна-хранікальны цыкл аб гарадах Беларусі.














