Глядзіце 22 лістапада на нашых тэлеканалах матчы чарговага тура Лігі чэмпіёнаў

22.11.2017
22 лістапада тэлеканалы "Беларусь 5" і "Беларусь 2" у прамым эфіры пакажуць матчы чарговага тура групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Інфармацыйнае паведамленне

22 лістапада тэлеканалы "Беларусь 5" і "Беларусь 2" у прамым эфіры пакажуць матчы чарговага тура групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Маскоўскі ЦСКА пад кіраваннем беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі сёння правядзе вырашальны матч у рамках групавога этапа Лігі чэмпіёнаў УЕФА. Дома чырвона-сінія прымаюць партугальскую "Бенфіку". Нагадаем, "Бенфіка" на гэты момант з'яўляецца адным з галоўных няўдачнікаў турніру, прайграўшы ўсе чатыры матчы групавой стадыі. ЦСКА, у сваю чаргу, б'ецца са швейцарскім "Базелем" за выхад у накаўт-раўнд турніру. Прамую трансляцыю гульні можна будзе ўбачыць на тэлеканале "Беларусь 5" у 20:00.

Следам за расійска-партугальскім супрацьстаяннем спартыўны канал медыяхолдынга ў прамым эфіры прапануе балельшчыкам традыцыйны анлайн пятага тура групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Пачатак трансляцыі ў 22:30. Паралельным курсам "Беларусь 2" у прамым эфіры пакажа матч грандаў сусветнага футбола - "Ювентуса" і "Барселоны".