Гледачы "Беларусь 2" убачаць "Вяселле ўсляпую"

28.11.2016
3 снежня ў эфіры моладзевага канала "Беларусь 2" будзе прапанавана прэм'ера - першы выпуск новага рэаліці-шоу "Вяселле ўсляпую". Гледачы змогуць назіраць за ўнікальным сацыяльным эксперыментам, дзякуючы якому "разбітыя сэрцы" паспрабуюць стварыць новую моцную сям'ю. 

Прэс-рэліз

3 снежня ў эфіры моладзевага канала "Беларусь 2" будзе прапанавана прэм'ера - першы выпуск новага рэаліці-шоу "Вяселле ўсляпую" (Украіна, 2016). Гледачы змогуць назіраць за ўнікальным сацыяльным эксперыментам, дзякуючы якому "разбітыя сэрцы" паспрабуюць стварыць новую моцную сям'ю. Аўтары праекта пераконваюць, што ў праграме прагучаць парады экспертаў для новаспечаных пар па папярэджанні памылак, якія так часта дапускаюць у адносінах маладыя людзі.

Права быць шчаслівым мае кожны, але не кожны можа ажыццявіць яго. Стваральнікі рэаліці-шоу "Вяселле ўсляпую" адразу папярэджваюць, што нават у самай ідэальнай пары на праекце не заўсёды гарантаваны поспех у развіцці адносін адно з адным, але тым не менш паспрабаваць можна - спецыялісты дапамогуць у гэтым.

Героі шоу раней не былі знаёмыя, больш за тое, яны ніколі не сустракаліся, але першапачаткова ў іх ужо ёсць штосьці агульнае - няўдалы вопыт у спробе стварэння сям'і.

Дапамагаць у пошуках спадарожніка жыцця ўдзельнікам праграмы будуць тры эксперты: love-коўч Святлана Мітрафанава, псіхолаг Ягор Таполаў і астролаг Аляксей Каценка. Менавіта гэтыя людзі сарыентуюць у выбары партнёраў для ідэальных адносін.

Героям праекта трэба будзе прайсці тэсты на псіхалагічную, эмацыянальную, астралагічную і сексуальную сумяшчальнасці, складзеныя спецыялістамі. А з дапамогай тэста на стрэсаўстойлівасць эксперты праекта створаць прагноз на захаванасць адносін.

Вядучая рэаліці-шоу - псіхолаг Леся Мацвеева.

Глядзіце праект "Вяселле ўсляпую" на канале "Беларусь 2" кожную суботу ў 18:20. Першы выпуск выйдзе ў эфір 3 снежня. Паўтор - у панядзелак.