Гледачы "Беларусь 1" даведаюцца, "Куды сыходзяць чэмпіёны?"

14.06.2017
20 чэрвеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск летняга сезона праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Куды сыходзяць чэмпіёны?". Непрыдуманныя гісторыі знакамітых суайчыннікаў аб жыцці пасля спорту.

Прэс-рэліз

20 чэрвеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск летняга сезона праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Куды сыходзяць чэмпіёны?". Непрыдуманныя гісторыі знакамітых суайчыннікаў аб жыцці пасля спорту - у эфіры галоўнага канала краіны.


Куда-уходят-чемпионы

Лёсы былых спартсменаў часта складваюцца паспяхова, але ёсць асобныя драматычныя гісторыі, якія заканчваюцца трагічна. Карэспандэнты АТН у фільме "Куды сыходзяць чэмпіёны?" распавядуць пра спартсменаў, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю пасля завяршэння кар'еры, і пераможцаў, якім удалося праславіцца другі раз, прычым, часам вельмі нечаканым чынам. Аўтары фільма таксама пастараюцца знайсці адказ на пытанне, ці можна лічыць канец спартыўнай кар'еры канцом жыцця.

"У Беларусі шмат спартсменаў, якія пасля завяршэння спартыўнай кар'еры заняліся зусім іншай сферай дзейнасці. Нам давялося аб'ездзіць амаль усю Беларусь, каб даведацца, напрыклад, чым займаецца зараз алімпійскі чэмпіён, гандбаліст Андрэй Барбашынскі або гімнастка, бронзавы прызёр Алімпіяды Глафіра Марціновіч", - распавяла суаўтар фільма "Куды сыходзяць чэмпіёны?", журналіст аддзела спартыўных навін АТН Крысціна Камыш.

Нагадаем, летні сезон арыгінальнага праекта АТН "Спецыяльны рэпартаж" выходзіць у новым фармаце. Зараз гэта не проста журналісцкае расследаванне або аўтарскі погляд на актуальную тэму, а паўнавартаснае дакументальнае кіно ў новай графічнай упакоўцы і з цікавымі рэжысёрскім хадамі.

Фільм "Куды сыходзяць чэмпіёны?" гледачы тэлеканала "Беларусь 1" убачаць у аўторак адразу пасля "Панарамы".