"Гісторыя міліцыі ў асобах": дэталі і факты

12.01.2017
Праект "Гісторыя міліцыі ў асобах" здольны не толькі здзівіць гледача нечаканымі гістарычнымі фактамі, але і затрымаць ля тэлеэкрана да заключнай, восьмай, серыі дасведчаных аматараў мастацкага кіно.

Прэс-рэліз

Новы праект, падрыхтаваны творчай групай Агенцтва тэленавін медыяхолдынга і Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, здольны не толькі здзівіць гледача нечаканымі гістарычнымі фактамі, але і затрымаць ля тэлеэкрана да заключнай, восьмай, серыі дасведчаных аматараў мастацкага кіно.

Нагадаем, 16 студзеня ў 21:45 у эфіры "Беларусь 1" адбудзецца прэм'ера маштабнага праекта, які прысвечаны 100-годдзю беларускай міліцыі.

"Дзякуючы вялізнай працы, зробленай за кадрам, кожнай мастацкай дэталі і творчым знаходкам аўтараў "Гісторыя міліцыі ў асобах" стане жывой ілюстрацыяй падручніка па крыміналістыцы, здольнага пагрузіць тэлегледача ў захапляльны свет адной з самых небяспечных прафесій. У нас атрымалася аб'яднаць дакументальнае і ігравое кіно, таму жанр, хутчэй, варта вызначыць як мастацка-публіцыстычны", - расказала каардынатар праекта, кіраўнік праграмы "Зона Х" Віялета Сакаловіч.

История милиции в лицах.jpg

Кожная серыя мастацка-публіцыстычнага цыкла адлюстроўвае пэўны перыяд гісторыі беларускай міліцыі з 1917 па 2017 гады, і для кожнага новага фільма быў знойдзены герой або подзвіг, які ўвасабляе гэты час. Так, героямі першай серыі сталі салдаты Першай сусветнай, што з акопаў добраахвотна дашлі ў рабоча-сялянскую міліцыю пад кіраўніцтвам Фрунзе, каб змагацца са злачыннасцю. У цэнтры ўвагі аказваюцца то вядомы ў 1920-х беларускі сышчык Ільюкевіч, які расследуе рабаванне на Саборнай плошчы, то кіраўнік крымінальнага вышуку Чэрыкаўскага павета Міхайлоўскі, які ў 24-гадовым узросце распачаў непрымірымую барацьбу з бандытамі. Далей "Гісторыя міліцыі ў асобах" раскрые малавядомыя факты аб паліцыі НКУС у пачатку Вялікай Айчыннай вайны, аб "халодным леце" 53-га, аб перыядзе хрушчоўскай "адлігі", аб падзеях на Чарнобыльскай АЭС. Заключная серыя "Гісторыі міліцыі ў асобах" прысвечаная працы сучасных вартавых парадку ў Беларусі.

История милиции в лицах.jpg

Сёння гісторыі раскрыцця злачынстваў, пра якія таксама будзе расказана ў фільмах АТН, вывучаюцца ў Акадэміі МУС як прыклады справядлівасці і мужнасці.

Для здымак сцэны гераічнай гібелі аднаго з супрацоўнікаў міліцыі творчая група пачала працу на золку, каб цалкам узнавіць карціну, бо менавіта ў такі ж час дзеянне адбывалася ў рэальнасці.

У здымках фільма ўдзельнічалі дзеючыя супрацоўнікі беларускай міліцыі і прафесійныя акцёры. Асобай васьмісерыйнага цыкла стаў знакаміты артыст Яўген Нікіцін, а голасам - заслужаны артыст БССР Уладзімір Мішчанчук.

История милиции в лицах.jpg

На здымачнай пляцоўцы можна было ўбачыць не толькі вядомых акцёраў айчынных тэатраў, але і сапраўдныя рэліквіі. Так, у адной з серый быў задзейнічаны аўтамабіль Ford-T 1913 года, рарытэтная мадэль, адзіная ў краіне.

Здымкі "Гісторыі міліцыі ў асобах" праходзілі па ўсёй Беларусі.

Рэканструкцыю рэальных гістарычных падзей, кінахроніку са стралянінай, затрыманнямі і аператыўнай працай супрацоўнікаў міліцыі гледачы "Беларусь 1" змогуць убачыць кожны панядзелак з 16 студзеня ў вячэрнім эфіры адразу пасля "Панарамы".

История милиции в лицах.jpg