"Гісторыі выратавання" ад дзікіх жывёлін, пажараў і іншых бедстваў - у новым сезоне на "Беларусь 1"

05.09.2018

Прэс-рэліз

9 верасня гледачоў галоўнага канала краіны чакае прэм'ера мастацка-публіцыстычнага цыкла "Гісторыі выратавання". Новы праект распавядзе, як супрацоўнікі МНС разам са звычайнымі людзьмі дапамагаюць пацярпелым у крытычных сітуацыях.

Толькі за 8 месяцаў бягучага года супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь пры ліквідацыі надзвычайных здарэнняў прыроднага і тэхнагеннага характару выратавалі і эвакуіравалі 2014 чалавек.

Истории-спасения

"Беларусь 1" прапаноўвае паглядзець на працу гэтых мужных і адважных людзей у новым праекце "Гісторыі выратавання". Творчая каманда тэлеканала выбрала самыя цікавыя і займальныя гісторыі, каб падзяліцца імі з гледачамі.

Истории-спасения

"Праект заснаваны на рэальных падзеях, імёны герояў змененыя, але ў здымках прынялі ўдзел сапраўдныя відавочцы, пацярпелыя і супрацоўнікі МНС. Гледачоў чакаюць шчырыя эмоцыі, бо ў кожным фільме выкарыстоўваюцца кадры аператыўнай здымкі ратавальнікаў", - гаворыць кіраўнік праекта "Гісторыі выратавання" Сяргей Шышко.

Истории-спасения

У прэм'ерным выпуску мастацка-публіцыстычнага цыкла "Гісторыі выратавання" размова пойдзе пра разбуральны пажар у Брэсце. Уражаннямі падзеляцца відавочцы тых вогненных падзей. Апроч гэтага, журналістам удалося знайсці жанчыну, якая пацярпела ад нападу ваўка. Таксама першая серыя распавядзе пра спробу самагубства з дапамогай газу.

Прэм'ера праекта "Гісторыі выратавання" адбудзецца ў эфіры "Беларусь 1" 9 верасня ў 09:50.