"Гэй, хлопец, разбудзі краіну!" - заклікае "Тэлераніца" на "Беларусь 2"

17.01.2018
На тэлеканале "Беларусь 2" праходзіць зімовая акцыя "Гэй, хлопец, разбудзі краіну!", у якой могуць прыняць удзел прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва, у якіх ёсць унікальны шанц паспрабаваць сябе ў якасці вядучых праграмы "Тэлераніца".

Прэс-рэліз

Да ўдзелу ў зімовай акцыі "Гэй, хлопец, разбудзі краіну!" "Беларусь 2" запрашае красамоўных, харызматычных і таленавітых хлопцаў. "Гэта выдатная магчымасць і ўнікальны шанц адчуць сябе рулявым эфіру!" - гавораць стваральнікі "Тэлераніцы".

Такім чынам, у кампаніі чароўных вядучых праграмы Вольгі Бачковай і Вольгі Жураўлёвай могуць апынуцца гледачы "Беларусь 2", якія дашлюць сваё рэзюмэ з фатаграфіямі на электронны адрас teleutro@tvr.by.

Абавязковыя патрабаванні да кандыдатаў: добрае пачуццё гумару, пазітыўны настрой і максімальны зарад бадзёрасці з самой раніцы.

Нагадаем, праект "Тэлераніца" выходзіць у эфіры тэлеканала "Беларусь 2" у будныя дні з 7:00 да 9:00.