Прэс-рэліз
1 снежня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава гэтым разам стане Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Шуневіч.
Заўтра ў эфіры галоўнага канала краіны ўвазе гледачоў будзе прапанавана вялікае інтэрв'ю, у якім гутарка будзе прынцыповай і шчырай. Так, рэзананснае ДТЗ, якое адбылося днямі, калі супрацоўнік ДАІ насмерць збіў пешахода, кіраўнік МУС пракаменціраваў жорстка, адзначыўшы, што гэта "ўдар пад дых усяму афіцэрскаму сходу".
Адказы на інфармацыйныя выпады супраць міліцыі, аповед аб новых ініцыятывах МУС, а таксама эксклюзіў - выпрабаванне паліграфам: як праходзяць праверку на сумленнасць тыя, хто нас беражэ, - гледачы "Беларусь 1" змогуць убачыць заўтра адразу пасля "Панарамы".
Нагадаем, у аўтарскай праграме "Буйным планам" тэлегледачоў чакаюць сустрэчы з людзьмі, якія з'яўляюцца непасрэднымі ўдзельнікамі галоўных падзей у нашай краіне і за яе межамі, з людзьмі, якія робяць Беларусь лепшай.













