Галоўныя тэмы "Галоўнага эфіру"

02.12.2017
3 снежня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі гатовы падзяліцца эксклюзівам з гледачамі штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір".

Інфармацыйнае паведамленне

3 снежня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі гатовы падзяліцца эксклюзівам з гледачамі штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Журналісты АТН абмяркуюць вынікі міжнародных перамоў аб эканоміцы і агульнай бяспецы, правядуць расследаванне ў дачыненні да аўтамахлярства, раскажуць пра неверагодны поспех беларускай біятланісткі Надзеі Скардзіны і нават станцуюць у гонар яе перамогі разам з расійскім каментатарам Дзмітрыем Губерніевым.

На гэтым тыдні Мінск стаў цэнтрам прыцягнення свету. Сталіца Беларусі прымала саміт Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, форум Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, а таксама ў Мінску прайшлі двухбаковыя сустрэчы з прэзідэнтамі Казахстана і Таджыкістана, віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы і кіраўніцтвам кітайскай карпарацыі "Мідэа Груп". Падчас перамоў прадстаўнікі дзяржаў абмеркавалі ўсе пытанні - ад інфармацыйнай бяспекі да хай-тэк-эканомікі. Абмяркуюць вынікі пасяджэнняў, форумаў, сустрэч і вядучыя "Галоўнага эфіру" на "Беларусь 1".

Журналісты Агенцтва тэленавін раскрылі новую схему аўтаашуканства. Яны раскажуць, чаму танныя аўтамабілі бываюць толькі на паперы, і колькі можа каштаваць жалезны конь аматарам дарэмшчыны. Уважліва выверыўшы кожнае слова, у "Галоўным эфіры" размова пойдзе пра бязлітасную машыну махлярства і ахвяр уласнай няўважлівасці.

Карэспандэнтам АТН удалося не проста пагутарыць з кіраўніком Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янезам Качыянчычам, але і абмеркаваць самыя актуальныя праблемы вялікага спорту. А таксама вядучыя "Галоўнага эфіру" парадуюцца немалым дасягненням у біятлонным сезоне разам з самай меткай страляючай лыжніцай Надзеяй Скардзінай і самым вялікім расійскім фанатам беларускага біятлона Дзмітрыем Губерніевым.

У нядзелю ў 21:00 у эфіры "Беларусь 1" вядучыя праекта, як заўсёды, будуць працаваць у месцах асноўных падзей палітычнага, эканамічнага і грамадскага жыцця ў краіне і за мяжой, а гледачы ўбачаць эксклюзіўныя інтэрв'ю самых вядомых людзей.