Інфармацыйнае паведамленне
5 лістапада тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі гатовыя падзяліцца эксклюзівам з гледачамі штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Журналісты АТН даведаліся, якім чынам Аб'яднаныя Арабскія Эміраты прыцягваюць поспех, як нашы спартсменкі рыхтуюцца да фіналу Кубка Федэрацыі па тэнісе, хто стане чэмпіёнам краіны па футболе і чаму квадракоптары не псуюць неба.
У сюжэце АТН аб рабочым візіце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў ААЭ "Галоўны эфір" распавядзе, наколькі пацяплелі нашы адносіны з краінай з гарачым кліматам. Карэспандэнты медыяхолдынга даведаліся, як візіт Кіраўніка дзяржавы дапамог росту рынку рабочых месцаў у Беларусі.
Вядучыя "Галоўнага эфіру", як і ўся краіна, у чаканні вялікага свята вялікага тэніса. Яны абмяркуюць, ці змогуць беларускі ў апошні тыдзень перад першай падачай у фінале Кубка Федэрацыі падрыхтавацца так, каб абгуляць зборную ЗША.
Набліжаецца фінал і ва ўнутраным першынстве па футболе. Журналісты АТН паспрабавалі даведацца, ці зменіцца нязменны лідар Вышэйшай лігі. Таксама яны распавядуць, чым яшчэ запомніцца цяперашні чэмпіянат краіны і як пачуваецца нацыянальны чэмпіён БАТЭ ў Лізе Еўропы.
У Дзень грамадзянскай авіяцыі аўтары "Галоўнага эфіру" падрыхтавалі спецыяльны On Air, у якім пойдзе размова пра заканадаўчы бар'ер для квадракоптараў.
У нядзелю ў 21:00 у эфіры "Беларусь 1" вядучыя праекта, як заўсёды, будуць працаваць у месцах асноўных падзей палітычнага, эканамічнага і грамадскага жыцця ў краіне і за мяжой, а гледачы ўбачаць эксклюзіўныя інтэрв'ю самых вядомых людзей.













