Галоўны навагодні эфір - на "Беларусь 1"

27.12.2017
31 снежня ў 21:00 гледачоў тэлеканала "Беларусь 1" чакае галоўны навагодні падарунак - спецыяльны святочны выпуск праекта Агенцтва тэленавін "Галоўны эфір". Прэс-рэліз

31 снежня ў 21:00 гледачоў тэлеканала "Беларусь 1" чакае галоўны навагодні падарунак - спецыяльны святочны выпуск праекта Агенцтва тэленавін "Галоўны эфір". У выніковай праграме за 2017 у нефармальнай атмасферы можна будзе ўбачыць і пачуць тых, хто гучней за ўсіх заявіў пра сябе ў адыходзячым годзе. Вядучыя праекта разам з гасцямі здзівяць гледачоў мноствам сюрпрызаў.

Главный новогодний эфир

Вынікі года "Галоўны эфір" вырашыў падвесці не ў звыклай студыйнай абстаноўцы, а ва ўтульнай казачнай беларускай сядзібе. Вядучыя Іван Эйсмант, Вікторыя Сянкевіч, Сяргей Гусачэнка і Юлія Пярцова рыхтуюцца да бою курантаў, як і ўсе беларусы, за звычайнымі хатнімі пераднавагоднімі клопатамі. Але дапамагаюць ім у гэтым міністры, спартсмены і артысты, якія распавядуць пра дасягненні краіны і свае сямейныя навагоднія традыцыі. Пакуль медыяперсоны і вядомыя палітыкі ва ўтульнай хаце рыхтуюцца да Новага года, яшчэ адна пара вядучых "Галоўнага эфіру", Максім Угляніца і Паліна Шуба, трапляюць у навагоднюю гісторыю з неверагоднымі прыгодамі па дарозе ў сядзібу.

Главный новогодний эфир

"Галоўны эфір", як заўсёды, здзівіць эксклюзівам, бо толькі на "Беларусь 1" пад Новы год можна даведацца, чаму зорку беларускага тэніса Аляксандру Сасновіч у дзяцінстве баяліся хлапчукі, якім музычным інструментам дасканала валодае Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, убачыць, што, акрамя паланэза, любіць танцаваць Міністр абароны Андрэй Раўкоў або што знайшоў пад навагодняй ёлкай намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Жарко.

Тэлегледачоў чакаюць эксклюзіўныя кадры пагоні з удзелам Міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў амплуа вартавога парадку на дарозе.

Главный новогодний эфир

Да гэтага дня вядучым "Галоўнага эфіру" яшчэ ніколі не даводзілася ратаваць удзельніцу Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" Хелену Мерааі, але на Новы год здараюцца цуды, і вядучыя праекта разам з гасцямі прымераць на сябе нечаканыя ролі.

Гледачоў "Беларусь 1" чакаюць святочны настрой, мноства ўсмешак і музычных прэм'ер - народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка падорыць гледачам галоўнага канала краіны прэм'еру песні. На першай кнопцы можна будзе даведацца карту палёту беларускай эканомікі ад Андрэя Кабякова і ўбачыць, як напярэдадні Новага года змяняецца кабінет прэм'ер-міністра.

На працягу ўсяго навагодняга "Галоўнага эфіру" за тым, што адбываецца, будзе назіраць загадкавы персанаж, які пераўтворыцца ў фінале праекта і паднясе гледачам галоўны сюрпрыз надыходзячага года.

Тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін запрашаюць правесці цёплы святочны вечар 31 снежня разам!

Главный новогодний эфир