"Галоўны эфір" падзеліцца эксклюзівам з гледачамі "Беларусь 1"

03.03.2018
Журналісты АТН распавядуць пра новыя і адзіныя падыходы, агучаныя Кіраўніком дзяржавы на сустрэчы з міністрамі, а таксама што чакае беларускіх спартсменаў пасля Алімпіяды, і якія навіны ў сферы сувязі і інфарматызацыі рыхтуе будучы дзень.

Інфармацыйнае паведамленне

4 сакавіка тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі гатовы падзяліцца эксклюзівам з гледачамі штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Журналісты АТН распавядуць пра новыя і адзіныя падыходы, агучаныя Кіраўніком дзяржавы на сустрэчы з міністрамі, а таксама што чакае беларускіх спартсменаў пасля Алімпіяды, і якія навіны ў сферы сувязі і інфарматызацыі рыхтуе будучы дзень.

На гэтым тыдні адбыўся вялікі дыялог з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Савеце Міністраў, дзе Кіраўнік дзяржавы заслухаў справаздачу ўрада, Нацыянальнага банка і рэгіянальных уладаў. Размова ішла наконт цэн, зарплат і рабочых месцаў. "Галоўны эфір" яшчэ раз адзначыў напрамкі, у якіх павінен працаваць Кабінет Міністраў.

У новым выпуску праекта карэспандэнты даведаюцца ў замежных інспектараў, што яны думаюць аб падрыхтоўцы да Еўрапейскіх гульняў - 2019 у Мінску, і якія перспектывы нашых каронных відаў спорту пасля Алімпіяды.

Журналісты АТН пагутарылі з першым намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрыем Шадко аб Сетцы, электронных дакументах і HD-фармаце.

У нядзелю ў 21:00 у эфіры "Беларусь 1" вядучыя праекта, як заўсёды, будуць працаваць у месцах асноўных падзей палітычнага, эканамічнага і грамадскага жыцця ў краіне і за мяжой, а гледачы ўбачаць эксклюзіўныя інтэрв'ю самых вядомых людзей.