Інфармацыйнае паведамленне
Паважаныя калегі!
Звяртаем вашу ўвагу, што факты, пададзеныя ў матэрыялах сеткавых СМІ пра інцыдэнт з наездам аўтамабіля супрацоўніцы Белтэлерадыёкампаніі на пікетчыкаў каля рэстарана ў Курапатах, не адпавядаюць рэчаіснасці.
Стэла Чыркова, названая дзеючай вядучай "Беларусь 3", некаторы час была пазаштатным супрацоўнікам тэлеканала і працавала па дагаворы.
Зараз Стэла Чыркова не з'яўляецца пазаштатным супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі, а праграма "Дыя@блог аб літаратуры" не выходзіць на тэлеканалах медыяхолдынга з сакавіка 2017 года. У праекта было некалькі вядучых, якія вялі праграму на беларускай і рускай мовах.













