Інфармацыйнае паведамленне
16 ліпеня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі традыцыйна парадуюць эксклюзівам гледачоў штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Журналісты АТН даведаліся пра галоўныя задачы беларускай дыпламатыі, падвялі вынікі сесіі ПА АБСЕ ў Мінску, адказалі на пытанне: ці магчыма спыніць гібрыдную вайну ў медыяпрасторы, і разабраліся, як Беларусі зарабляць на бязвізавым рэжыме больш.
Яшчэ адным крокам да збліжэння Беларусі і Еўрапейскага саюза стала 26 сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая праходзіла ў Мінску з 5 па 9 ліпеня. Таксама на мінулым тыдні адбылося штогадовае навучанне паслоў Беларусі, якія прыехалі ў сталіцу з розных краін свету. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей у эксклюзіўным інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" распавёў пра задачы, якія стаяць перад беларускай дыпламатыяй, і растлумачыў, чаму галоўную стаўку ў працы яны робяць на эканоміку. У сваю чаргу карэспандэнты "Галоўнага эфіру" даведаліся ва Уладзіміра Уладзіміравіча, ці можна гаварыць пра вынікі сесіі ПА АБСЕ ў Мінску як пра "баявую нічыю на нашу карысць" і як краіна прасоўвае "сумяшчальнасць у Вялікай Еўропе" падчас старшынства ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве.
Яшчэ адной знакавай падзеяй тыдня стаў XIX Сусветны кангрэс рускай прэсы ў Мінску, які сабраў 238 рэпарцёраў больш чым з 50 краін свету. Галоўны рэдактар радыёстанцыі "Рэха Масквы" Аляксей Венядзіктаў распавёў творчай камандзе АТН, ці патрэбныя "Хельсінкі-2" для журналістыкі, каб спыніць гібрыдную вайну ў медыяпрасторы, і як кантраляваць інфармацыйны струмень, які па асобных параметрах можа нават перакрываць прафесійную журналістыку.
Здымачная група праекта таксама пагутарыла з генеральным сакратаром Сусветнай турысцкай арганізацыі Талебам Рыфаі. У інтэрв'ю генеральны сакратар распавёў, як сумясціць гістарычную спадчыну з сучасным абліччам горада, якія змяненні патрэбныя краіне для больш інтэнсіўнага развіцця турызму, і ці можа Беларусь зарабляць на бязвізавым рэжыме яшчэ больш.
У нядзелю ў 21:00 у эфіры "Беларусь 1" вядучыя праекта, як заўсёды, будуць працаваць у месцах асноўных падзей палітычнага, эканамічнага і грамадскага жыцця ў краіне і за мяжой, а гледачы змогуць убачыць эксклюзіўныя інтэрв'ю самых вядомых людзей.













