Інфармацыйнае паведамленне
13 жніўня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі традыцыйна парадуюць эксклюзівам гледачоў штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Не замоўчваючы праблем, журналісты АТН раскажуць, як праходзіць уборачная кампанія - 2017, раскрыюць сутнасць вялікай рэформы малога бізнесу і даведаюцца пра лёс беларускага брата тунгускага метэарыта.
Галоўнай тэмай апошніх тыдняў была і застаецца ўборачная кампанія - 2017. Карэспандэнты АТН пагутарылі з усімі ўдзельнікамі гарачай пары - ад камбайнераў да губернатараў. Журналісты пацікавіліся ў іх, як зберагчы ўраджай, не страціўшы высокай якасці працы, і што дапаможа захаваць дысцыпліну і беражлівае стаўленне да жніва.
Акрамя таго, здымачная група "Галоўнага эфіру" даведалася, калі на шляху да поспеху не трэба будзе пераходзіць на бег з бар'ерамі, у чым сутнасць вялікай рэформы малога бізнесу, чым абернецца лібералізацыя дзелавой сферы. Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуюць у нядзельнай студыі за круглым сталом госці праграмы.
"Галоўны эфір" распавядзе ў спецыяльным сюжэце, як склаўся яркі лёс беларускага брата тунгускага метэарыта, і раскрые таямніцы, пакрытыя пылам не стагоддзяў, але мільёнаў гадоў.
У нядзелю ў 21:00 у эфіры "Беларусь 1" вядучыя праекта, як заўсёды, будуць працаваць у месцах асноўных падзей палітычнага, эканамічнага і грамадскага жыцця ў краіне і за мяжой, а гледачы ўбачаць эксклюзіўныя інтэрв'ю самых цікавых людзей.













