Інфармацыйнае паведамленне
9 ліпеня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі падрыхтавалі толькі эксклюзівы для гледачоў штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Журналісты АТН пагутарылі з прадстаўнікамі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, пабывалі на здымачнай пляцоўцы серыяла "Сваты" і даведаліся сенсацыйныя навіны. Апроч гэтага, у новым выпуску праекта - лагатып Еўрапейскіх гульняў - 2019 і дзень нараджэння Максіма Мірнага.
У нядзелю вядучыя "Галоўнага эфіру" Сяргей Гусачэнка і Юлія Пярцова падвядуць вынікі тыдня. Гледачоў "Беларусь 1" чакаюць толькі эксклюзівы!
Галоўная палітычная падзея тыдня - 26 сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Журналісты АТН раскажуць, аб чым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гаварыў ад імя ўсёй Еўропы. Здымачная група "Галоўнага эфіру" даведалася ў старшыні ПА АБСЕ Крысцін Мутанен, чаму архітэктура еўрапейскай бяспекі 1975 года выдання састарэла і ці стане Мінск пляцоўкай для новага Хельсінкскага працэсу. А ў кіраўніка амерыканскай дэлегацыі сенатара Роджэра Уікера карэспандэнты пацікавіліся, якімі бачацца з ЗША шляхі вырашэння праблем у нашым рэгіёне і калі адменяць санкцыі супраць Беларусі.
Гледачы "Беларусь 1" першымі пазнаёмяцца з брэнд-пакетам маючых адбыцца Еўрапейскіх гульняў - 2019 у Мінску: убачаць лагатып і пачуюць слоган спаборніцтваў!
Разам з "Галоўным эфірам" гледачы пабываюць на здымачнай пляцоўцы ўпадабанага мільёнамі тэлесерыяла "Сваты". Іх чакае сапраўдная сенсацыя - "Сваты" памянялі месца кіношнай прапіскі і новы сезон здымаюць у Мінску! Творчая каманда "Галоўнага эфіру" падрыхтавала ўнікальныя кадры з закулісся і інтэрв'ю с зоркамі серыяла.
Таксама ў гледачоў з'явіцца магчымасць зазірнуць на дзень нараджэння Максіма Мірнага. У зоркі беларускага тэніса юбілей, які не прынята адзначаць, але для "Галоўнага эфіру" ён зрабіў выключэнне.
У нядзелю ў 21:00 у эфіры "Беларусь 1" вядучыя праекта, як заўсёды, будуць працаваць у месцах асноўных падзей палітычнага, эканамічнага і грамадскага жыцця ў краіне і за мяжой, а гледачы змогуць убачыць эксклюзіўныя інтэрв'ю самых вядомых людзей.












