Інфармацыйнае паведамленне
30 ліпеня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі традыцыйна парадуюць эксклюзівам гледачоў штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Журналісты АТН пабывалі на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС і даведаліся, ці ўвядуць у строй атамную электрастанцыю да 2020 года, прывезлі вялікі рэпартаж з Расіі, прысвечаны Армейскім міжнародным гульням - 2017, і разабраліся, чым пагражае экспансія лёгпрама з Азіі.
24 ліпеня ў Палацы Незалежнасці абмяркоўваліся пытанні будаўніцтва атамнай электрастанцыі пад Астраўцом. Дырэктар карпарацыі "Расатам"
Аляксей Ліхачоў пацвердзіў абавязацельствы цалкам увесці ў строй АЭС да лета 2020 года. Карэспандэнты АТН пабывалі на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС і даведаліся, у якой стадыі будаўніцтва зараз знаходзіцца самая сучасная і бяспечная станцыя Беларусі.
Без маркіроўкі, сертыфікатаў і нават чэкаў - шэры гандаль, якім займаюцца іншаземцы на беларускіх рынках, набірае абароты. Беларускія прадпрымальнікі сцвярджаюць, што правяраючыя органы заплюшчваюць вочы на брудную гульню канкурэнтаў. Ці працуюць усе ўдзельнікі гандлю ў роўных умовах, чаму цэны за аднолькавы тавар у гандляроў з Сярэдняй Азіі ніжэйшыя ў 2-3 разы, ці рэалізуецца прадукцыя на рынках з парушэннямі ўстаноўленых патрабаванняў - у журналісцкім расследаванні праграмы.
Праз год карэспандэнты "Галоўнага эфіру" зноў сустрэліся з Міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Калтовічам і пацікавіліся, якія змяненні адбыліся пасля стварэння новага міністэрства. У эксклюзіўным інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" Уладзімір Васілевіч распавёў, ці ўдалося яму забяспечыць развіццё канкурэнцыі і абарону ўнутранага рынку на аснове роўнага доступу ўсіх яго ўдзельнікаў, а таксама наколькі эфектыўна рэгулюецца дзейнасць суб'ектаў натуральных манаполій і рост цэн на тавары.
Грандыёзныя Армейскія міжнародныя гульні - 2017 стартуюць 29 ліпеня на тэрыторыі пяці дзяржаў: Беларусі, Расіі, Азербайджана, Казахстана і Кітая. Увогуле запланаваны 28 міжнародных конкурсаў па палявой вывучцы вайскоўцаў, 23 з іх ужо праводзіліся на мінулых гульнях. Гэта ўнікальнае ў сваім родзе спаборніцтва службоўцаў армій розных краін. Зборная Узброеных сіл Беларусі таксама ўдзельнічае ў армейскіх гульнях. Вялікі рэпартаж спецыяльнага карэспандэнта з Расіі глядзіце ў "Галоўным эфіры".
Здымачная група праекта таксама пагутарыла з генеральным сакратаром Сусветнай турысцкай арганізацыі Талебам Рыфаі. У інтэрв'ю генеральны сакратар распавёў, як сумясціць гістарычную спадчыну з сучасным абліччам горада, якія змяненні патрэбныя краіне для больш інтэнсіўнага развіцця турызму, што дапаможа Беларусі стаць турыстычным брэндам.
І на дэсерт уся праўда аб кантактных лінзах. Здымачнай групе праекта ўдалося разабрацца, да якіх наступстваў можа прывесці самастойны падбор лінз, ці можна набыць якасныя лінзы па нізкай цане, ці патрэбныя краіне так званыя лінзаматы?
У нядзелю ў 21:00 у эфіры "Беларусь 1" вядучыя праекта як заўсёды будуць працаваць у месцах асноўных падзей палітычнага, эканамічнага і грамадскага жыцця ў краіне і за мяжой, а гледачы ўбачаць эксклюзіўныя інтэрв'ю самых вядомых людзей.













