Эксклюзіў ад "Галоўнага эфіру"

16.06.2017
18 чэрвеня "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін гатовыя падзяліцца эксклюзівам з гледачамі "Галоўнага эфіру". Здымачная група праекта першай ступіла ў цэхі па зборцы аўтамабіляў на новым заводзе ў Барысаве, першай узяла інтэрв'ю ў новага дырэктара кампаніі "Слаўкалій" і першай зазірнула ў пахавальню Радзівілаў.

Інфармацыйнае паведамленне

18 чэрвеня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі гатовыя падзяліцца эксклюзівам з гледачамі штотыднёвай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Галоўны эфір". Здымачная група праекта першай ступіла ў цэхі па зборцы аўтамабіляў на новым заводзе ў Барысаве, першай узяла інтэрв'ю ў новага дырэктара кампаніі "Слаўкалій" і першай зазірнула ў пахавальню Радзівілаў. Таксама журналісты АТН даведаліся ўсё аб беларуска-брытанскіх адносінах, аж да танцаў на біс пасла Яе Вялікасці.

У нядзелю журналісты АТН у "Галоўным эфіры" падвядуць вынікі тыдня. Гледачоў галоўнага канала краіны чакаюць толькі эксклюзівы!

Здымачная група "Галоўнага эфіру" была першай, чыя нага ступіла ў цэхі "БелДжы" - новага завода ў Барысаве. Казка стала быллю, і зараз поўны цыкл зборкі аўтамабіляў ажыццяўляецца ў Беларусі. З першых вуснаў гледачы даведаюцца, куды наша краіна будзе прадаваць 60 тысяч легкавушак Geely за год пры ёмістасці рынку новых аўто 50 тысяч. Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь Віталь Воўк таксама адкажа на пытанні, навошта Беларусі яшчэ адзін трактарны завод, калі ў нас з'явіцца ўласнае канструктарскае бюро для поўнасцю беларускага "народнага аўтамабіля".

"Ці вынесе Балівар дваіх?" - у Беларусі з'явіўся яшчэ адзін калійны камбінат у Любанскім раёне. Першае інтэрв'ю дырэктар кампаніі "Слаўкалій" Ігар Кожыч даў для Агенцтва тэленавін. Журналісты АТН пагутарылі з Ігарам Леанідавічам прама на будпляцоўцы Нежынскага ГАК.

У панядзелак Вялікабрытанія пачынае перамовы з ЕС па Брэксіце. У інтэрв'ю каналу "Беларусь 1" пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гіб раскажа, як складуцца адносіны Мінска і Лондана без Бруселя. Акрамя таго, у асабістай гутарцы карэспандэнтам удалося выведаць, што прымусіла пасла Яе Вялікасці аднойчы станцаваць на біс.

Здымачная група праекта зазірнула ў пахавальню Радзівілаў у Нясвіжы, куды ўваход быў закрыты стагоддзямі. "Галоўны эфір" задаўся пытаннем, калі Еўрасаюз выдзеліць грошы на рэстаўрацыю крыпты старажытнага шляхецкага роду.

У нядзелю ў 21:00 у эфіры "Беларусь 1" вядучыя "Галоўнага эфіру", як заўсёды, будуць працаваць у месцах асноўных падзей палітычнага, эканамічнага і грамадскага жыцця ў краіне і за мяжой, а гледачы змогуць убачыць эксклюзіўныя інтэрв'ю самых вядомых людзей.