Дзіцячага "Еўрабачанне-2017": актуальныя навіны

04.11.2017
Менш за месяц застаецца да прэстыжнага еўрапейскага песеннага форуму. 26 лістапада ў Тбілісі на ўсю Еўропу прагучыць песня "Я самая" ў выкананні беларускай удзельніцы дзіцячага "Еўрабачання-2017" Хелены Мерааі.

Інфармацыйнае паведамленне

Менш за месяц застаецца да прэстыжнага еўрапейскага песеннага форуму. 26 лістапада ў Тбілісі на ўсю Еўропу прагучыць песня "Я самая" ў выкананні беларускай удзельніцы дзіцячага "Еўрабачання-2017" Хелены Мерааі.

Падрыхтоўка да конкурсу праходзіць у рабочым рэжыме. Графік Хелены распісаны па днях: рэпетыцыі, кансультацыі ва ўрача-фаніятра, удасканаленне англійскай мовы, удзел у розных канцэртах.

Так, 14 лістапада Хелена Мерааі разам з вядомымі беларускімі артыстамі і музычнымі калектывамі адправіцца ў Тбілісі. У рамках Дня беларускай культуры ў Грузіі яна выступіць на грузінскай сцэне, дзе выканае конкурсную кампазіцыю "Я самая".

19 лістапада на чале з намеснікам Старшыні Белтэлерадыёкампаніі Іванам Эйсмантам у Тбілісі прыбудзе афіцыйная беларуская дэлегацыя, галоўная задача якой - падрыхтоўка сцэнічнага нумара беларускай выканаўцы і забеспячэнне ўдзелу Хелены Мерааі ва ўсіх мерапрыемствах еўратыдня.

Традыцыйна наша каманда прывязе на міжнародны конкурс промапрадукцыю беларускай удзельніцы. У промапакеце будуць маляўнічыя буклеты, дыскі, паштоўкі, постары, эксклюзіўны пазл і каляндар.

20 лістапада адбудзецца цырымонія адкрыцця прэстыжнага музычнага конкурсу, які сёлета збярэ юных артыстаў з 16 краін - удзельніц ЕВС. У гэты ж дзень пройдзе жараб'ёўка выступленняў удзельнікаў.

Даведвацца пра самыя цікавыя падзеі, якія адбываюцца з нашым артыстам і яго камандай падчас конкурснага тыдня, можна будзе з сюжэтаў Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі, а таксама на афіцыйных старонках медыяхолдынга ў сацыяльных сетках.

Нагадаем, падрыхтоўку афіцыйнага прадстаўніка Беларусі да Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" здзяйсняе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў нашай краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.