Дзіцячае "Еўрабачанне-2018" упершыню зраўнаваўся па медыяпаказчыках з дарослым конкурсам

27.11.2018

Інфармацыйнае паведамленне

Падчас трансляцыі 25 лістапада галоўнага шоу дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" тэлеканал "Беларусь 1" заняў адну з вядучых пазіцый у беларускім эфіры, а дзіцячы музычны форум у Мінску ўпершыню зраўнаваўся па медыяпаказчыках з дарослым "Еўрабачаннем".

Па выніках даследаванняў ТАА "АМГ-Кансалт"/"Рэальнае вымярэнне" высокія медыяпаказчыкі тэлеканалу "Беларусь 1" забяспечыў унікальны кантэнт - эксклюзіўная прамая трансляцыя самага папулярнага дзіцячага музычнага конкурсу Еўропы, які сёлета быў паспяхова арганізаваны ў нашай краіне Белтэлерадыёкампаніяй.

Детское Евровидение 2018 Минск

Паводле звестак ТАА "АМГ-Кансалт"/"Рэальнае вымярэнне", доля тэлеглядзення дзіцячага "Еўрабачання-2018" на "Беларусь 1" склала 15,2 %. Усяго ж галоўнае шоу 25 лістапада паглядзелі 1 мільён 385 тысяч чалавек. Даследаванне праводзілася сярод гарадскіх жыхароў 4 гадоў і старэйшых.

Детское Евровидение 2018 Минск

Прамыя трансляцыі конкурсу вяліся на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by, у супольнасцях "Еўрабачанне Беларусь" "УКантакце" і "Беларусь 1" у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі". З пачатку еўратыдня ў Instagram-акаўнце "Еўрабачанне Беларусь" штодня вяліся відэатрансляцыі і прамыя ўключэнні, якія сабралі 65 000 лайкаў і каментарыяў.

Детское Евровидение 2018 Минск

Усяго ж аб міжнародным форуме ў Мінску толькі ў сацыяльных сетках з'явілася больш за мільён публікацый! Беларускія прыхільнікі конкурсу актыўна падтрымлівалі прадстаўніка нашай краіны Даніэля Ястрэмскага. Высокую цікавасць у інтэрнэт-карыстальнікаў таксама выклікала інфармацыя аб вядучых  - Яўгене Перліне, Зене і Хелене Мерааі.

Ведущие детского Евровидения

Дарэчы, пошукавы запыт "Дзіцячае "Еўрабачанне-2018" сярод трэндаў Google выйшаў на другое месца ў рускамоўным інтэрнэце.

Нагадаем, арганізатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2018" выступала Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў нашай краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС).

Команда Белтелерадиокомпании

Фінал конкурсу прайшоў 25 лістапада на "Мінск-Арэне". Пераможцам стала прадстаўніца Польшчы Раксана Венгель з песняй "Anyone I Want to Be".

Роксана Венгель, победительница детского Евровидения 2018

Роксана Венгель, победительница детского Евровидения 2018

Присоединяйтесь к нам