Дзіцячае "Еўрабачанне-2018". Падрыхтоўка працягваецца

09.10.2018

Інфармацыйнае паведамленне

Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018".

Менш чым два месяцы застаецца да прэстыжнага еўрапейскага песеннага форуму ў Мінску. Каманда Белтэлерадыёкампаніі, якая займаецца яго падрыхтоўкай, паведаміла наглядальнаму савету міжнароднага конкурсу, што білеты ў залу для гледачоў на галоўнае шоу 25 лістапада прададзеныя, але яшчэ застаюцца білеты на танцпляцоўку і генеральную рэпетыцыю 24 лістапада. Экспертная група, якая кантралюе падрыхтоўку шоу, сабралася ў "Прэзідэнт-Гатэлі". Менавіта тут размесціцца большая частка гасцей, а таксама еўраклуб падчас конкурсу. Для прафесіяналаў з Вялікабрытаніі, Германіі, Мальты, Нідэрландаў, Італіі, Грузіі, Расіі, а таксама выканаўчага дырэктара "Еўрабачання" Ён Ола Санда прайшла прэзентацыя ўсіх этапаў падрыхтоўкі да конкурсу - ад цырымоніі адкрыцця да сацыяльнай праграмы для ўдзельнікаў.

Падрыхтоўка афіцыйнага прадстаўніка Беларусі да конкурсу праходзіць у рабочым рэжыме. Графік Даніэля Ястрэмскага распісаны па днях: рэпетыцыі, кансультацыі ў фаніятра, вывучэнне англійскай мовы, удзел у розных канцэртах. На рэпетыцыях разам з камандай прафесіяналаў выканавец ўдасканальвае вакальнае майстэрства і дапрацоўвае харэаграфічны складальнік нумара - усё гэта яму ўдаецца паспяхова сумяшчаць з вучобай у школе. Таксама вядзецца работа і над стварэннем еўравізійнага гардэроба выканаўца для з'яўлення на сцэне і чырвонай дывановай дарожцы.

Да штодзённых рэпетыцый дадалася праца, неабходная для далейшай папулярызацыі нашага канкурсанта. Адбылася прафесійная фотасесія Даніэля. Для стварэння яркіх кадраў з юным артыстам працавала вялікая каманда: фатограф, стыліст, грымёр, дызайнер. Пад іх кіраўніцтвам Даніэль змяніў некалькі вобразаў. Здымкі праходзілі ў студыі і на вольным паветры.

Атрыманыя здымкі ўпрыгожаць прома-прадукцыю, якую беларускі ўдзельнік прэзентуе журналістам падчас еўратыдня. У прома-пакеце будуць традыцыйныя паштоўкі, постары, флэшкі.

Нагадаем, арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2018" выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў нашай краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС).

Присоединяйтесь к нам