Інфармацыйнае паведамленне
У Белтэлерадыёкампаніі адбылася жараб'ёўка выступленняў удзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" у фінальным гала-канцэрце, які пройдзе 31 жніўня.
Cёння ў сценах галоўнага медыяхолдынга краіны прайшла жараб'ёўка выступленняў фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", а пасля адбылася рабочая сустрэча творчай групы праекта з камандамі юных артыстаў.

Па выніках праведзенай жараб'ёўкі, канкурсанты выйдуць на сцэну ў наступным парадку:
1. Група "Мята" (г. Мінск), "Аднойчы";
2. Даніэль Алекс Ястрэмскі (г. Мінск), Time;
3. Лізавета Мея (г. Жодзіна, Мінская вобласць), "Зорка";
4. Арцём Скароль (г. Ашмяны, Гродзенская вобласць), "Усміхніся";
5. Ангеліна Ярашчук (г. Мінск), Feeling Good;
6. Вакальная група Мonkey Tops (г. Мінск), "На стылі".
7. Марыя Жыліна (г. Мінск), Welcome To My Belarus;
8. Яраслаў Саколікаў (г. Мінск), "Мір на зямлі";
9. Мікіта Бялько (г. Мінск), "Не здрадзь";
10. Марыя Гулевіч (г. Мінск), "Востраў Чыкарум".

Пасля жараб'ёўкі з фіналістамі пагутарылі арганізатары праекта.
Датай правядзення фіналу нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" аб'яўлена 31 жніўня. Паводле традыцыі, заключны этап праекта пройдзе ў форме гала-канцэрта, убачыць які можна будзе ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама ў online-трансляцыі на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by. Вядучыя канцэрта - Вольга Рыжыкава і Тэа.

Паміж тым, сустрэчы юных артыстаў з тэлевізійшчыкамі будуць працягвацца аж да фіналу. Так, творчая група Белтэлерадыёкампаніі для кожнага з 10 удзельнікаў запіша відэавізітоўку, якая будзе папярэднічаць выступленню канкурсанта ў справаздачным канцэрце. Здымачны працэс пачнецца ў канцы ліпеня. Рэжысёр - Яна Шаблыка.
Таксама з кожным з фіналістаў непасрэдна на сцэнічнай пляцоўцы, у студыі "600 метраў", тэлевізійныя спецыялісты абмяркуюць канцэпцыю і асаблівасці конкурснага нумара. Напярэдадні фіналу ў медыяхолдынгу пройдуць індывідуальныя рэпетыцыі канкурсантаў і генеральныя прагоны гала-канцэрта.
Пераможца нацыянальнага адборачнага тура прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2018" у лістападзе гэтага года ў Мінску.














