Прэс-рэліз
16 сакавіка тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава стане Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі Дзідзье Канес.
Сёлета адзначаецца 25-годдзе дыпламатычных адносін Беларусі і Францыі.
У эксклюзіўным інтэрв'ю з паўнамоцным паслом Францыі пойдзе размова не толькі пра тое, як культура аб'ядноўвае два народы, але і пра падзеі, якія прымусілі французаў па-новаму зірнуць на Беларусь.
Гледачы галоўнага канала краіны даведаюцца, чаму Дзідзье Канес не хоча быць "канапавым" дыпламатам. Госць праграмы распавядзе пра самую скандальную ў гісторыі прэзідэнцкую выбарчую кампанію ў Францыі - каго падтрымаюць французы? Акрамя таго, паўнамоцны пасол адкажа, ці можна разлічваць на ход у адказ з боку ЕС па візавых пытаннях і што пагражае спакою ў Еўропе.
"Буйным планам" на першай кнопцы - Дзідьзе Канес. Вялікая размова будзе прапанавана ўвазе тэлеаўдыторыі заўтра ў вячэрнім эфіры, адразу пасля "Панарамы".













