Прэс-рэліз
30 кастрычніка ў прамым эфіры "Беларусь 1" зорнай госцяй тэлекафэ праграмы "Дзень у вялікім горадзе" стане салістка легендарнага ансамбля "Сябры" Алеся.
Ужо ў сераду яна прыме ўдзел у вялікім юбілейным канцэрце "Сяброў", які пройдзе ў Палацы Рэспублікі, а напярэдадні зазірне ў студыю самай жаночай праграмы на айчынным тэлебачанні. У эксклюзіўным інтэрв'ю для шоу "Дзень у вялікім горадзе" артыстка распавядзе, як жыве зараз, чаму ёй усё радзей удаецца бываць у роднай Беларусі, што для яе значыць 45-годдзе славутага ВІА.
Нагадаем, у тэлесезоне 2018/2019 "Дзень у вялікім горадзе" прапануе гледачам яшчэ больш магчымасцяў для інтэрактыву і самавыяўлення. І значыць, заўтра ў кагосьці спраўдзіцца мара, і ён зможа напрамую задаць пытанне нашай зорнай госці, патэлефанаваўшы па нумары 8(017) 237-01-86.
Падрабязную інфармацыю аб праграме "ДВГ" можна даведацца на сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by і на старонках праекта ў Instagram і Facebook.
"Дзень у вялікім горадзе" выходзіць у прамым эфіры з аўторка па пятніцу ў 13:35 на тэлеканале "Беларусь 1".












