У пачатку лютага ў эфіры міжнароднага спадарожнікавага канала медыяхолдынга "Беларусь 24" адбудуцца адразу дзве найцікавейшыя тэлепрэм'еры - дакументальны цыкл фільмаў "Тварам да твару" і праект "Белавежская пушча".

Так, 3 лютага на тэлеканале выйдзе фільм "Граніца да пачатку вайны" - першая серыя гістарычнага дакументальнага цыкла "Тварам да твару" аб подзвігах і гераічнасці пагранічнікаў. У форме палявога дзённіка праект распавядзе замежным гледачам аб беларускіх пагранзаставах, якія першымі сустрэлі ворага ў 1941 годзе. У аснову дакументальнага цыкла ляглі гістарычныя дакументы, а таксама ўнікальныя архіўныя фота- і відэаматэрыялы. Тэлегледачы даведаюцца аб гісторыі ўзнікнення пагранічных застаў, аб камандзірах і памежных атрадах, а яшчэ аб пераемнасці пакаленняў і сучаснасці гэтых легендарных пагранзастаў.
5 лютага ў эфіры міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала будзе прапанаваная яшчэ адна навінка - праект "Белавежская пушча". Гэты апошні рэліктавы лес Еўропы з'яўляецца не толькі галоўнай прыроднай славутасцю Беларусі, але яшчэ і сімвалам нашай краіны. Непраходныя гушчары, дзікія жывёлы, унікальная флора - свет запаведнай беларускай прыроды. "Беларусь 24" пакажа тэлегледачам Белавежскую пушчу з усіх ракурсаў: гістарычнага, біялагічнага, сацыяльнага і нават фальклорнага. Калі верыць, што дрэвы могуць захоўваць памяць аб падзеях даўніны, то складана нават уявіць, сведкай якой колькасці здарэнняў быў гэты лес…
У кожнай серыі праекта - царскія паляванні, пушчанскія легенды, назаўжды страчаныя жывёлы і магутныя зубры, якіх атрымалася адрадзіць, а яшчэ непрыметная праца сучасных леснікоў і новыя адкрыцці навукоўцаў.
Для большай візуалізацыі ў праграме выкарыстоўваюцца ўнікальныя відэакадры аэраздымкі і сучасны timelapse. Прырода ў Белавежскай пушчы захавалася ў першародным выглядзе, і гледачы змогуць адправіцца ва ўнікальнае відэападарожжа.
Адзначым, што выпускі праграм "Тварам да твару" і "Белавежская пушча", падрыхтаваныя па заказе тэлеканала "Беларусь 24" журналістамі тэлерадыёкампаніі "Брэст", змогуць убачыць і інтэрнэт-карыстальнікі, паколькі яны будуць размешчаныя на сайце тэлеканала www.belarus24.by.