Прэс-рэліз
23 сакавіка тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава стане кандыдат медыцынскіх навук, урач-педыятр Яўген Камароўскі.
Доктар Камароўскі - вядомы педыятр, урач вышэйшай катэгорыі, аўтар і вядучы шэрагу тэлевізійных праграм, папулярных у Расіі, Казахстане, Малдове, Ізраілі, Канадзе і іншых краінах. Яўген Алегавіч з'яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў і кніг, а таксама навуковых прац, у тым ліку манаграфіі "Вірусны круп у дзяцей".
Заўтра ў вячэрнім эфіры галоўнага канала краіны размова пойдзе аб самалячэнні, да чаго яно можа давесці, хто ў першую чаргу ў адказе за здароўе дзяцей. У шчырым інтэрв'ю Яўген Камароўскі распавядзе, чаму па параду да яго звяртаюцца мільёны.
Госць праграмы таксама закране тэму страхавой медыцыны. І, вядома, у вялікім эксклюзіўным інтэрв'ю, якое гледачы "Беларусь 1" убачаць заўтра ў 22:15, доктар Камароўскі распавядзе папулярна пра медыцыну і шчыра пра сябе.













