"Добры хлопец" на "Беларусь 1"

14.08.2018

Прэс-рэліз

З 20 жніўня ў будныя дні ў эфіры "Беларусь 1" будзе выходзіць вострасюжэтны меладраматычны серыял Яўгена Баранава "Добры хлопец" (Украіна, 2017) - адаптацыя паўднёвакарэйскага тэлесерыяла Nice Guy ("Слаўны хлопец").

Алег і Насця сябруюць яшчэ са студэнцкіх гадоў. Яны хацелі пражыць свае жыцці разам, марылі выбіцца ў людзі і строілі планы на будучыню. Але ў адно імгненне ўсё разбурылася…

Выконваючы журналісцкае расследаванне, Насця выходзіць на злачынную схему бізнесменаў. Дзеля прасоўвання па кар'ернай лесвіцы яна ідзе на авантуру, але сітуацыя выходзіць з-пад кантролю, і дзяўчына забівае чалавека. Алег вырашае дапамагчы каханай пазбегнуць турмы і бярэ віну на сябе.

Праз 6 гадоў хлопца датэрмінова вызваляюць. Але яго нявеста ўжо замужам за іншым. Алег аказваецца перад выбарам: помсціць ці працягваць кахаць, забыць усё і пайсці ці паспрабаваць нешта змяніць?

На думку прадзюсара серыяла Алены Васільевай, "Добры хлопец" - гэта не проста адаптацыя карэйскага прадукту, а дастаткова рэальная жыццёвая гісторыя, сацыяльная драма, падзеі якой прымусяць тэлегледачоў перажываць за лёсы галоўных герояў да самага фіналу.

Рэжысёрам серыяла стаў Яўген Баранаў, чые работы ("Дзеля кахання я ўсё змагу", "Казка пра Насцю", "Вярні маё каханне") з вялікім задавальненнем глядзяць тэлегледачы. У галоўных ролях маладыя таленавітыя акцёры: Кірыл Дыцэвіч ("Дзяржаўная мяжа. Смяротны ўлоў", "Дзеля кахання я ўсё змагу", "Кожнаму сваё"), Валерыя Ходас ("Легкадумная жанчына", "Усё роўна ты будзеш мой", "Кацярына"), Ганна Кошмал (Сваты-5, 6, 7, "Сашка", "Сяло на мільён").

Серыял "Добры хлопец" будзе выходзіць у эфіры галоўнага канала медыяхолдынга з панядзелка па пятніцу ў 10:20 і ў 18:45.